Репортёр выходит в свет: Тяжело проснуться утром?
14:17 / 19.12.2020
Аляксандр Філіпчык, аг. Варняны:
Узбадзёрыцца дапамагае смачны сняданак, абавязкова – з кубачкам кавы і смачняшкай.
У нас з Вікай (жонка) толькі адзін выхадны, таму стараемся выспацца па максімуму, але не нашмат болей спім, чым у астатнія дні, – падымаемся дзесьці ў 9 гадзін.
Вікторыя Півавар, г. Астравец:
Я ўстаю рана. Калі мужу трэба на працу, то ў 5 гадзін, нават у свой выхадны, бо трэба снеданне прыгатаваць. Такім чынам даю мужу магчымасць крыху даўжэй паспаць. А калі толькі мне на работу, то прачынаюся пазней – у 7 гадзін. Здараюцца дні, калі накапліваецца стомленасць, тады бывае цяжкавата расплюшчыць вочы.
Ілля Кандратовіч, г. Астравец:
Важную ролю адыгрывае наладжванне рэжыму сну! А ўзбадзёрыцца дапамагае кантрасны душ.
Арына Захарэўская, в. Ізабеліна:
Першай у доме прачынаецца мама. У мяне ёсць 2 старэйшых брацікі, спачатку будзяць іх. Мікіту тата вязе на поезд, ён вучыцца, а Дзяніс едзе на школьным аўтобусе. І я на аўтобусе ў садзік еду – не засынаю, гляджу ў акно.
Браты Вітас і Саўлюс Клімашэўскісы, в. Завідзіненты.
– Кладуся спаць каля 11 вечара. Аднак у колькі б ні лёг, прачынацца ранкам не хочацца – ні калі за акном светла, ні калі цёмна. Але ж устаю – куды дзенешся! Калі памыюся ды паем, узбадзёрваюся. А вось у выхадны высыпаюся – аж да 10-ці.
Саўлюс:
– У школу нас з братам будзіць мама, дзесьці а палове восьмай. Кажа: «Прачынайцеся», – і мы адразу ўстаём. На вучобу хаджу з задавальненнем, спаць кладуся рана, таму высыпаюся і настрой ранкам у мяне добры. Часам, пакуль еду ў аўтобусе да школы, ці кімарну.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.