4 верасня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі газавай прамысловасці

14:48 / 02.09.2011





ВУ “Астравецрайгаз” сваю асноўную задачу і сэнс работы бачыць у клопаце аб людзях і паляпшэнні іх бытавых умоў, а таксама ў імкненні зрабіць іх дамашні ачаг сапраўды цёплым і ўтульным.


Сёння вытворчае ўпраўленне, якое складаецца з чатырох службаў – эксплуатацыйнай, аварыйна-тэхнічнай, рамонтна-будаўнічай, абаненцкай – абслугоўвае 10 прамысловых і сельскагаспадарчых, 15 камунальна-бытавых аб’ектаў, 175 кіламетраў газаправодаў, 21 газарэгулятарны пункт, дзейнічае аўтазаправачная станцыя звадкаваным газам. На сённяшні дзень у жылым фондзе раёна газіфікавана 11 953 кватэр, у тым ліку 3241 – прыродным газам, звадкаваным – 8712. За 7 месяцаў бягучага года прадпрыемства рэалізавала спажыўцам 4898,5 тысячы кубаметраў прыроднага газу. Тэмп росту да адпаведнага перыяду мінулага года – 106,2 працэнта. Рэалізацыя звадкаванага газу дасягнула 368 тон, што склала 103,2 працэнта ў параўнанні з мінулым годам. Праведзена газіфікацыя 45 кватэр, а 23 – пераведзены са звадкаванага газу на прыродны. Акрамя гэтага, прадпрыемства паспяхова выконвае заданне па зніжэнню спажывання энергарэсурсаў. За 7 месяцаў 2011 года гэты паказчык складае мінус 4,9 працэнта, што служыць добрым прыкладам беражлівага выкарыстання энергіі. – Мы імкнёмся да



таго, каб прыродны газ прыйшоў у кожны дом. Сёння працуем над газіфікацыяй у Гудагаі, Гервятах і Малях. Але асноўныя работы па будаўніцтву аб’ектаў пакуль што затрымлівае выкананне праектна-каштарыснай дакументацыі, – расказвае дырэктар прадпрыемства Марыя Нікадзімаўна Ігнатовіч. Увогуле, Астравецрайгазу ёсць, чым ганарыцца. Так, па выніках 2010 года па добраўпарадкаванні і ўтрыманні тэрыторыі сярод філіялаў Гроднааблгазу наша ўпраўленне заняло 1 месца. Хоць увага ўдзяляецца не толькі парадку на тэрыторыі, але і на ўсіх аб’ектах, трасах, сістэмах газазабеспячэння раёна. А добрыя вынікі працы немагчымыя без зладжанай работы дружнай каманды, якой і з’яўляецца калектыў ВУ “Астравецрайгаз”. Зараз ён налічвае 70 чалавек. – Мы ганарымся нашымі работнікамі – гэта сапраўды працавітыя і адказныя людзі. Граматай Астравецкага райвыканкама з нагоды свята за высокі прафесіяналізм будзе ўзнагароджаны слесар аварыйна-рамонтнай службы Валянцін Антонавіч Ігнатовіч, – расказвае Марыя Нікадзімаўна. – Я ж хачу выказаць словы падзякі ўсім работнікам за іх сумленную працу. Гэта і механіку Г.З. Кеду за спраўнасць нашых транспартных сродкаў, дыспетчару С.А. Кавалька за аператыўнасць яе дзеянняў, за актыўны ўдзел у грамадскай рабоце і шматлікія перамогі ў тэнісе на спартакіядах, вадзіцелю А.С. Керну, аднаму са старэйшых членаў калектыву слесару па замене балонаў В.В. Арлоўскаму, кантралёру А.М. Замара і многім іншым. Жадаю ўсім з нагоды прафесійнага свята – і цяперашнім работнікам, і былым калегам – здароўя, дабрабыту ў сем’ях і цяпла ў іх дамах.


Вольга ШОЎКУН.