Слуховой аппарат: где купить и как

12:21 / 06.03.2020
Магазін «Медтэхніка» ў раённай паліклініцы даўно закрыўся. Падкажыце, дзе ў Астраўцы ёсць падобны магазін або дзе ў горадзе можна купіць слыхавы апарат.
Аліна Іванаўна Лукойць, в. Ігнацова.

1.jpg

На пытанне адказвае на­меснік галоўнага ўрача ЦРКБ па сетцы Андрэй Дэрвіс:
– Магазін «Медтэхніка» зна­хо­дзіўся ў раённай палік­лініцы на правах арэнды, тэрмін якой скончыўся. 
Пасля рэканструкцыі палік­лінікі  гэтай арганізацыі будзе прапанавана магчымасць для размяшчэння павільёна.
Каб атрымаць слыхавы апарат, неабходна звярнуцца да раённага аталарынголага, загадзя запісаўшыся на прыём па тэлефоне рэгістратуры 22-2-48 або праз сайт Астравецкай ЦРКБ.
Урач направіць вас у Гро­дзенскую ўніверсітэцкую клі­ніку, дзе падбяруць апарат, які будзе адпавядаць ме­на­віта вашым патрэбам.
Купіць слыхавы апарат можна ў магазінах г. Гродна, ін­валідам прадугледжаны льготы.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Главный администратор