Як «бландзінка» масла ў машыне памяняла

09:42 / 25.10.2019
1550

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


З жанчын за рулём не смяяўся, напэўна, толькі лянівы. А яны тым часам усё больш запаланяюць дарогі – добра смяецца той, хто смяецца апошнім.

Але наша гісторыя ўсё ж пра класічную «бландзінку за рулём» – хоць на самой справе Іна была прыгожай шатэнкай.

Ісці на вадзіцельскія курсы яе ўгаварыў муж, якому надакучыла па кожнаму «трэба» зрывацца з месца і некуды імчаць. Паабяцаў, што жончынай справай будзе адно – руль, ды і то толькі калі ў яго ўзнікнуць неадкладныя справы. Усё іншае, пачынаючы ад запраўкі машыны і заканчваючы яе тэхнічным абслугоўваннем, – яго клопат. 

Але ж нездарма кажуць: абяцанкі-цацанкі… Напачатку Іна і сапраўды не ведала, як капот адкрываецца і на якім паліве машына ездзіць. А потым то ў мужа не атрымалася паехаць з ёй на запраўку, то яшчэ нешта здарылася – паступова жонка стала асвойваць самыя элементарныя навыкі абыходжання з сямейнай «ластаўкай».



…У машыне трэба было памяняць масла – муж пра гэта ведаў, але яго раптоўна адправілі ў камандзіроўку. Не ставіць жа з-за такой драбязы машыну на прыкол? І, ад’язджаючы, муж наказаў жонцы назаўтра ж з’ездзіць на аўтасэрвіс і памяняць масла.

Іна – жанчына паслухмяная, асабліва ў пытаннях, звязаных з машынай: зрання яна ўжо стаяла на СТА. Выслухаўшы яе просьбу, майстры з першага погляду змікіцілі, што перад імі «бландзінка за рулём» – і вырашылі пажартаваць.

– Навошта вам грошы плаціць? – «пашкадавалі» яны маладзіцу. – Тут работы на пяць хвілін, самі справіцеся. Вось гэтую накрыўку адкруціце, масла зальеце, назад закруціце – усяго толькі і клопату!

– Толькі ж на масле не эканомце, якаснае купіце, аліўкавае, – параілі на развітанне.

Іна па дарозе заехала ў гастраном і купіла бутэльку самага дарагога аліўкавага масла. Едучы дахаты, у думках прыкідвала, што купіць на зэканомленыя грошы і з якім гонарам раскажа мужу, як самастойна справілася з такой сур’ёзнай справай як замена масла…

…Калі муж вярнуўся з камандзіроўкі, дома яго чакала сплаканая жонка і сапсаваная машына.

А займацца дарагім рамонтам, да слова, давялося «жартаўнікам», прычым за свой кошт: муж у Іны быў чалавекам сур’ёзным і з ім падобныя жарты не праходзілі. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Пасля якой, кажуць, на тым СТА кожную «бландзінку» «аблізваюць», як англійскую каралеву.


Тамара РАБІНКІНА


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений