Сабака за рулем

15:21 / 23.10.2019

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg



У некаторых краінах – да прыкладу, у той жа Велікабрытаніі ці Японіі – левастаронні дарожны рух і, адпаведна, руль у аўтамабілі там з правага боку. У Беларусі, Расіі, як і большасці краін свету, – усё дакладна наадварот.

Тым не менш, і на нашых дарогах час ад часу ўбачыш якую-небудзь «японачку» з правым рулём. Як на гэтых машынах па нашых дарогах ўмудраюцца ездзіць іх уладальнікі, могуць расказаць толькі яны самі.

Я, калі першы раз убачыла такую машыну, была вельмі здзіўлена і доўга не магла зразумець, куды падзеўся руль. Хоць цяпер ужо і ў нашым Астраўцы можна пабачыць падобныя дзіковінкі.

Успомніўся з гэтай нагоды ці то анекдот, ці то байка – а ўсе ж анекдоты, як вядома, з жыцця бяруцца. Праўда ці не – сцвярджаць не буду, як кажуць, за што купіла, за тое і прадаю.

Неяк работнік ДАІ спыніў для праверкі дакументаў дарагую машыну. Падыходзіць, як і належыць, з левага боку, з зайздрасцю паглядваючы на шыкоўнае аўто – мне б такое! І асабліва не прыглядваецца, хто за рулём. Тым часам бакавое шкло апускаецца – і ў акне паказваецца… морда аўчаркі! Шакіраваны ДАІшнік нават не заўважыў, што ў машыне яшчэ і руля няма – з яго хапіла, што аўчарка на месцы вадзіцеля.


Тым часам з супрацьлеглага боку адкрываюцца дзверцы і вадзіцель, не вылазячы з машыны, пытае:

– У чым праблема, шэф? Я нешта парушыў?

ДАІшнік, які і без таго страціў дар мовы, вырашыў, што ўвогуле звар’яцеў: сабака з ім размаўляе чалавечым голасам!

Пра тое, як вадзіцель, міліцыянер і сабака разабраліся паміж сабой, гісторыя маўчыць. Але ёсць падазрэнне, што менавіта пасля гэтага выпадку ў нас забаранілі ставіць на ўлік машыны з правым рулём: няма чаго людзей пужаць! Хочацца экстрыму – едзьце ў Англію ці ў Японію.

Рэгіна ДРЭМА

Текст: Главный администратор