Чужыя памылкі нічому не вучаць...

10:22 / 30.03.2011

Адной з найбольш пажаранебяспечных вёсак у нашым раёне з’яўляецца Індрубка, дзе за апошнія 10 год на пажарах загінула 4 чалавекі, а ў 1997 годзе – двое дзяцей.


І вось чарговае здарэнне адбылося тут 26 сакавіка каля паловы дванаццатай ночы, калі непрацуючы грамадзянін 1987 года нараджэння вырашыў пакурыць проста ў ложку і за гэтай справай заснуў. Прачнуўся ён, калі на яго ложку ўжо пачыналі гарэць пасцельныя прыналежнасці.
У цэнтр аператыўнага ўпраўлення паведамленне аб пажары паступіла ў 23.30 і адразу ж на месца здарэння былі накіраваны 4 адзінкі спецыяльнай тэхнікі.
Па шчасцю, на гэты раз абышлося без ахвяр: мужчына абышоўся лёгкім спалохам і будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.
У доме пацярпеўшага не быў устаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік і таму можна сказаць, што мужчыне пашэнціла прачнуцца да таго моманту, як увесь яго дом запалаў.


Эдуард МАЛЫШКА.