Як нарыхтаваць соку і не нашкодзіць

10:10 / 30.03.2011

У сувязі з пачаткам руху соку дрэў нагадваем, што ў адпаведнасці з пунктам 64 Правіл нарыхтоўваць сок можна толькі ў насаджэннях, прызначаных для высечак галоўнага карыстання, але не раней чым за пяць гадоў да іх высечкі. Нарыхтоўка бярозавага соку можа таксама праводзіцца на ўчастках, адведзеных для правядзення іншых высечак і высечак прамежкавага карыстання ў год высечкі, з дрэў бярозы, прызначаных у высечку.


Пры ажыццяўленні нарыхтоўкі бярозавага соку юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець лясны білет, выпісаны юрыдычнай асобай, якая займаецца лясной гаспадаркай.
У адпаведнасці з заканадаўствам грамадзяне могуць ажыццяўляць нарыхтоўку драўнінных сокаў бясплатна на ўчастках лесу, вызначаных для гэтых мэт прадстаўнікамі лясгасу, пры ўмове выканання існуючых правіл нарыхтоўкі. Для атрымання інфармацыі аб канкрэтных участках лесу, на якіх можна нарыхтоўваць бярозавы сок, грамадзянін павінен звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства. Лясгасы, у сваю чаргу, павінны развесіць інфармацыйныя аб’явы на гэту тэму.



Варта адзначыць, што існуюць тэрыторыі, на якіх нарыхтоўка драўнІНных сокаў забараняецца:

*гарадскія, курортныя лясы і лесапаркавыя часткі зялёных зон;

*прыбярэжныя палосы рэк, азёр, вадасховішчаў і іншых водных аб’ектаў;

*палосы адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній;

*населеныя пункты;

*месцы распаўсюджання відаў флоры і фаўны, унесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь;

*гісторыка-культурныя запаведнікі, мемарыяльныя паркі, археалагічныя помнікі;

*месцы масавага адпачынку насельніцтва і інш.

Па ўсіх выяўленых фактах парушэння заканадаўства да вінаватых будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў адпаведнасці з часткамі 1 і 2 артыкулы 15.22 КаАП (у выпадку нарыхтоўкі соку з парушэннем тэхналогіі нарыхтоўкі і на ўчастках, дзе нарыхтоўка не дазволена), артыкулам 15.9 (парушэнне рэжыму аховы і выкарыстанне асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый) і 15.23 КаАП (ажыццяўленне нарыхтоўкі соку з парушэннем патрабаванняў, прадугледжаных у лясным білеце).


Карыстаючыся дарамі прыроды, не забывайце, што яны не бязмежныя.

Астравецкая райінспекцыя прыродных рэсурсаў.
Смаргонская міжраённая інспекцыя.