Гудагайскую школу ўзначаліў Уладзімір Крывец
      08:54 / 26.04.2019
      
        			          
    
  Гудагайскую сярэднюю школу ўзначаліў Уладзімір Мікалаевіч Крывец.
Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся ў 1991 годзе ў горадзе Ашмяны. У 2009-м скончыў сярэднюю школу № 3 з эстэтычным ухілам і паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. На трэцім курсе падчас абмену студэнтамі год адвучыўся ў Маскоўскім інжынерна-тэхнічным інстытуце.
 
 
Працоўную дзейнасць пачынаў у 2015 годзе ў Гудагайскай сярэдняй школе настаўнікам фізікі, пазней выкладаў гэты прадмет у сярэдняй школе № 2 і гімназіі № 1.
Апошнія гады з’яўляўся намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2.
Жанаты, выхоўвае трохгадовага сына Паўла.
 
  
								 
								![ТВой Островец - ТВОИ НОВОСТИ [Выпуск 518] ТВой Островец - ТВОИ НОВОСТИ [Выпуск 518]](/cache/upload/iblock/fe1/a1bu8wgcms918gvspqaoijzvi6r3uq4c/tv_518-225x150.jpg)