Маніторынгавая камісія пабывала ў Астравецкім РАУС

14:45 / 22.10.2010
20 кастрычніка ў раённым аддзеле ўнутраных спраў панавала хваляванне – тут чакалі маніторынгавую камісію, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі міжнародных і рэспубліканскіх арганізацый.



У склад камісіі ўваходзілі начальнік аддзела па пытаннях бежанцаў і прыстанішча з Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС РБ Таццяна Уладзіміраўна Тумашык і яе намеснік Сяргей Міхайлавіч Касінскі, Таццяна Юр’еўна Оранж з міжнароднай арганізацыі па міграцыі, а таксама прадстаўнікі грамадскага аб’яднання Беларускага руху медыцынскіх работнікаў, Беларускай арганізацыі Чырвонага Крыжа і Дзяржкамітэта пагранічных войскаў.


Падчас візіту члены маніторынгавай камісіі змаглі пазнаёміцца са спецыяльнымі ўмовамі, у якіх утрымліваюцца грамадзяне іншых краін, што незаконна пранікаюць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і жадаюць атрымаць грамадзянства нашай краіны.




Антон МАЛЬШЭЎСКІ.