Экапаляўнічы турызм набірае абароты
11:15 / 20.12.2017
Распрацаваны спецыялістамі лясгаса маршрут карыстаецца папулярнасцю ў замежнікаў і землякоў. Установы адукацыі раёна ладзяць для сваіх выхаванцаў адмысловыя экскурсіі па ўгоддзях лясгаса. Сёлета вучні наведвалі паляўнічы домік у Задворніках і прайшліся па экалагічнай сцяжыне «У Альбекаў», якая пралягае праз вальерныя ўгоддзі гаспадаркі.
Не абыйшлі ўвагай дзеці і прыватны музей флоры і фаўны ў Трокеніках.