Ты в возрасте? Тебе надоело перемывать кости соседям? Тогда тебе к нам!

10:25 / 09.10.2017
10935
А ведаеце, гэта – навука: душой не старэць! Некалі мы засвоілі сентэнцыю: у здаровым целе – здаровы дух. Яно, увогуле, так, але з узростам цела непазбежна слабее, старэе, а душа яшчэ імкнецца ўтрымацца  «на плыву». Ёй хочацца многага даступнага маладым: падарожнічаць, атрымліваць новыя веды і асвойваць розныя навыкі, разбірацца ў сучасных гаджэтах… Марыць і ажыццяўляць мары. Спяваць, таньчыць… А чаму б і не? 

Вы, паважаныя чытачы, гля­­дзе­лі на святочным канцэрце ў гонар Дня дуба ў праграме «Хвіліна славы» выступленне танцавальнага калектыва «Чаромушкі» з аддзялення дзённага знаходжання  пажылых людзей? Як прыгожа яны карагодзілі!  Дагэтуль калектыў выступаў на «хатняй» сцэне – у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а тут рашыўся паказаць свае таленты землякам. І  «сарваў» апладысменты захопленых гледачоў, атрымаўшы Дыплом пераможцы ад арганізатараў свята. У гэтым дэбюце ажыццявіліся мары і жаданні аматарак  даўнейшых танцаў і харэографа Тамары Іванаўны Батуры. Трэба ж было ім сустрэцца!

IMG_5583.jpg

Сваю хвіліну славы спазнала і Капіталіна Цімафееўна Пятроўская. Не ўпершыню гэтая паэтка, аўтарка і выканаўца задзірыстых прыпевак радуе і здзіўляе сваёй творчасцю астраўчан. І зноў яе сустракалі прыхільнымі воплескамі. Ёй заўсёды рады на пасяджэннях літаратурнага аб’яднання «Астравецкай зямлі галасы», што дзейнічае пры цэнтральнай раённай бібліятэцы.
А наш славуты народны хор ветэранаў працы «Вясёлка»! Усе яго ўдзельнікі – маладыя душой, улюбёныя ў песню, шчодра дораць сваё майстэрства  людзям. Як імі не захапляцца?  

IMG_1338.jpg


Ці клуб «Актыўнае даўгалецце», які стаў месцам цікавых, пазнавальных сустрэч,  інтэлектуальным асяродкам для людзей залатога ўзросту: тут і аб паэзіі размаўляюць, і творчымі здабыткамі ды ўменнямі дзеляцца,  майстар-класы праводзяць. 
Словам, хочаце не старэць душой? Далучайцеся да нас! Аматаркам сядзець днямі на лаўках ля пад’ездаў ды перамываць костачкі прахожым і суседзям скажам: вы прайграеце паядынак са старасцю. Яна адольвае пасіўных, а актыўным – саступае пазіцыі. 
Давайце будзем маладымі!

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений