36 маладых спецыялістаў прыехалі сёлета працаваць у Астравецкую бальніцу

12:47 / 20.09.2017
7124

Сярод іх  20 урачоў, 11 спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй. Амаль палова новапрыбыўшых – ураджэнцы Астравеччыны. Па традыцыі прафсаюзны камітэт бальніцы і яе адміністрацыя наладзілі  сустрэчу-знаёмства з маладымі людзьмі, які пачынаюць працаваць у цэнтральнай раённай бальніцы.

boln.jpg

Штогадовае традыцыйнае спатканне з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі на сваё першае працоўнае месца, адбылося ў Астравецкай раённай бальніцынапрыканцы мінулага тыдня. Сёлета сюды на работу прыехала 36 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, з якіх 20 – урачы розных спецыяльнасцей. Амаль палова маладых спецыялістаў – ураджэнцы Астравецкага раёна.   

Па сямейнаму цёплую сустрэчу для новапрыбыўшых арганізавалі прафсаюзны камітэт сумесна з адміністрацыяй. На яе былі запрошаны і ганаровыя госці: старшыня раённага савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктар Збігневіч Свіла, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч Бразінскі.

Галоўны ўрач Валянцін Ігнатавіч Тачоны у сваім прывітальным слове пажадаў маладым спецыялістам поспехаў на першым працоўным месцы і зазначыў, што ў цэнтральнай раённай бальніцы створаны ўсе умовы для прафесійнага росту кожнага супрацоўніка: сёлета шэсць урачоў паступілі ў клінічную ардынатуру і двое -- у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З улікам сёлетняга папаўнення колькасць дактароў на Астравеччыне упершыню склала 116 чалавек.

Мне, як старшыні прафсаюзнага камітэта, выпаў гонар уручыць прафсаюзныя білеты тром маладым спецыялістам, якія ўступілі ў прафесійны саюз работнікаў аховы здароў'я.

А затым маладыя спецыялісты адправіліся ў сваё першае падарожжа па Астравецкім раёне. У інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭСмаладыя медыкі даведаліся пра падрыхтоўку і ход будаўніцтва атамнай электрастанцыі, а непасрэдна на будоўлі стагоддзя маладыя спецыялісты змаглі пабачыць і ацаніць веліч новабудоўлі.

Больница.jpg

Заключным прыпынкам падарожжа стала наведванне жамчужыны Астравекага краю – касцёла Святой Тройцы ў Гервятах.

Хочацца спадзявацца, што пасеяныя ў гэты дзень ў душах маладых людзей зярняты дабра і прыгажосці дадуць добрыя ўсходы.

Тадэвуш Субаткевіч,

старшыня прафсаюзнага камітэта

УАЗ “Астравецкая ЦРБ “

 

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений