З узнагародай!
15:51 / 16.04.2010
Нядаўна прыйшла радасная вестка: Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана галоўны эканаміст СВК “Гервяты” Галіна Аляксандраўна Мірончык. Такую высокую адзнаку сваёй працоўнай дзейнасці за подпісам прэм’ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага Галіна Аляксандраўна атрымала за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад ў сацыяльна-эканамічнае развіццё не толькі сваёй гаспадаркі, працы ў якой аддала не адно дзесяцігоддзе, і Астравецкага раёна, а, як запісана ў Ганаровай грамаце, усёй Гродзенскай вобласці – бо з поспехаў асобных гаспадарак і раёнаў складваюцца поспехі ўсяго рэгіёна.
Віншуем Галіну Аляксандраўну з заслужанай узнагародай!
Ніна РЫБІК.