Пасадзі дрэўца!

15:29 / 16.04.2010
Гэты тыдзень у раёне праходзіў пад знакам Тыдня лесу. Вядома, найбольш клапаціліся пра тое, каб пасадзіць новыя лясы, работнікі лясгаса, вучні школ, члены грамадскіх арганізацый.
Але кожны можна зрабіць тыдзень ці хоць бы дзень лесу ці саду ў сваёй асобна ўзятай вёсцы ці нават на ўласным падвор’і: пасадзіць у памятным месцы бярозку, дубок, вішаньку – як брат і сястра Вікторыя і Віталій Ствол са Страчы.
Будуць расці, сталець дзеці – і дрэвы, што яны пасадзілі. І будуць жыць — памяць, прырода, наша цудоўная краіна і зялёная планета.