Тры машыны "хуткай дапамогі" набыла раённая бальніца

10:39 / 18.03.2010
Дзякуючы спонсарскай дапамозе, аднамомантна і практычна поўнасцю абнавіўся аўтамабільны парк цэнтральнай раённай бальніцы: былі набыты адразу тры машыны “хуткай дапамогі”.
Галоўны ўрач бальніцы Валянцін Ігнатавіч Тачоны не захацеў назваць прозвішча шчодрага спонсара, але падзякаваў старшыню райвыканкама Адаму Дзмітрыевічу Кавальку за тое, што той дапамог знайсці такога спонсара. Старыя машыны “хуткай дапамогі” састарэлі маральна і фізічна, а купіць новыя ва ўмовах крызісу за бюджэтныя сродкі – даволі праблематычна. Так што ў гэтым выпадку дапамога, якая ніколі не бывае лішняй, прыйшлася вельмі дарэчы.
А старыя машыны будуць перададзены ў Кямелішкаўскую і Варнянскую ўчастковыя амбулаторыі ўрача агульнай практыкі і яшчэ паслужаць людзям.
Партнёр публікацыі: лечение иглоукалыванием.

Ніна АЛЯКСЕЕВА