Подведены итоги конкурса

15:06 / 13.03.2017

kredit.jpgПрактычна ўсю зіму доўжыўся чарговы этап нага традыцыйнага конкурсу “Што б гэта значыла?”—мы ўсё чакалі новых варыянтаў і канкурсантаў. І хоць навічкі ўсё ж з’явіліся – але, на жаль, не так шмат, як мы разлічвалі…

Першым адгукнуўся на фотаздымак, надрукаваны не толькі ў газеце, але і змешчаны ў сацыяльных сетках, знакаміты астравецкі аматар лазні і пары Сяргей Шэін:

Баня, пиво, пар, буфет --

И мозгам пиши "привет".

Наши так не парят кости…

Может, кто заехал в гости? –

з яўным асуджэннем парыльшчыка, які не ведае мясцовых законаў прыстойнасці, напісаў ён у каментарыях да гэтага здымка ў “Аднакласніках”. Трэба сказаць, патрапіў у самую кропку: здымак быў зроблены на парозе астравецкай лазні.

Дакладна расцаніла месца і антураж прапанаванага фотаздымка і Капіталіна Пятроўская з Астраўца:

Ох, как напарился мужчина,

Докрасна раскалил спину,

Вышел охладиться

Да пивка напиться. 

Да лазні “прывязала” здымак і Галіна Тункевіч з Быстрыцы – толькі ўжо не так літаральна, як Капіталіна – прыдумала гісторыю (таксісты, мне здаецца, павінны ёй даплачваць за ненавязлівую рэкламу):

Я пайшоў у лазню мыцца—

Спакусіў жа чорт напіцца.

І адзенне нехта ўкраў,

Тумакоў у бок паддаў.

Як дахаты мне дайсці?

Трэба выклікаць таксі!

 Зрэшты, гісторыя пра лазню – не адзіная ў Галіны Тункевіч. Ёсць у яе і дыялог мужа з жонкай:

--Гэй, Ганулька, адчыні!

Мяне ў хату ты пусці.

Я, як дурань, так запіў,

Што адзенне ўсё згубіў.

--А ты, Болюсь, не брашы—

Ты хадзіў да Манькі.

А мужык у яе дужы –

Вытрас нават з майкі.

 

Тэма, якую закранула Галіна Тункевіч, -- любімая ў пастаяннай удзельніцы рэдакцыйных конкурсаў Рэгіны Дрэма з вёскі Ліпкі. Жанчына шчыра прызналася ў пачатку свайго пісьма: “Ох, і даспадобы мне гэтая тэма прыйшлася! Столькі магла б напісаць! Але баюся, што рэдакцыйная “цэнзура” не прапусціць…”

(Дарэчы, пра “цэнзуру”: сёе-тое ёй давялося “зарэзаць”, і не толькі ў Рэгіны Дрэма – надта ж разгулялася ўяўленне ды мары ў некаторых нашых канкурсантак).

А вось сёе-тое з варыянтаў Рэгіны, што “цэнзура” дапусціла да друку:

Все закончилось счастливо-

Лишь травму занесут в графу.

А была ведь перспектива-

Стать скелетом в том шкафу.

 

Ну і далей – з той жа “оперы”:

Не шли СМС-ки: «Люблю!» --

Скинь одежду ты мою!

 

І яшчэ адзін варыянт на тую ж тэму – таксама ад Рэгіны Дрэма:

Недолго задержался ты у крали

И еле-еле ноги смог унести.

Иди туда, куда тебя послали –

И ты фактически уже в пути!

 

На мяжы “фолу” згуляў і нехта з нашых канкурсантаў, які пакінуў свой варыянт пад нікам Щас спою

С неба звёздочка упала

Прямо милому в штаны.

Все на свете разорвало…

Да лишь бы не было войны!

 

 Але ва ўжо неаднойчы згаданай намі Рэгіны Дрэма ёсць і іншыя варыянты, і іншыя асацыяцыі на зададзеную фотаздымкам тэму – нават звязаныя з папулярнай тэлеперадачай:

Зима рисует свой узор,

А ты стоишь как «Модный приговор»

 

Ну а самым удалым – прынамсі, старшыні журы –падаўся  лаканічны і дасціпны варыянт, што называецца, “на злобу дня”— куды больш “злобную”, чым палюбоўнікі ў шафе.

Здравствуй, жизнь! Теперь мы квиты!

Погасил я все кредиты.

 

Некаторыя канкурсанты адзначылі цягу многіх астраўчан да здаровага ладу жыцця ўвогуле і загартоўвання – у прыватнасці: менавіта гэта ўбачыла на здымку Ванда Радзевіч з вёскі Філіпаны: 

«В здоровом теле – здоровый дух»

Убеждает Авербух

Закаляться стану – и уйду

Прямо в танцы на льду.

 

Але загартоўвацца таксама трэба з розумам, каб не закончылася ўсё, як у адным з варыянтаў ўсё той жа Галіны Тункевіч:

А мужык я надта дужы –

Люблю закаляцца.

Выйшаў голым я за півам—

Назад не змог дабрацца.

Стаў гукаць я і крычаць:

Памажыце, людзі!

Рукі-ногі акалелі,

Залажыла грудзі…

 

На гэтую ж тэму – толькі “з варыяцыямі” --  прыдумала подпіс да прапанаванага здымка і Марыя Бруйко з Астраўца:

У першы снежаньскі мароз

Із палонкі выплыў морж.

Пакуль сушыўся, абціраўся,

Хадакі пакуль абуў,

Неўпрыкмет бомж падабраўся—

Шапку й вопратку сцягнуў.

Бег дахаты па завулку—

Ператварыўся ў смактульку.

 

Не абышла Марыя Бруйко і самую папулярную ў нашых жанчын тэму пра мужыкоў-алкашоў:

Жонка мужа-алкаша

Спусціла голым з этажа,

Павярнула супраць ветру

Глытнуць свежага паветра.

 

А мо ўсё было зусім інакш? Да прыкладу, так…

Дакаціўся Дзед Мароз—

Прагуляў каня і воз,

На расол змяніў уборы—

Сам застаўся, як біч, голы.

Цяжка не пагадзіцца ў гэтым сэнсе з Марыяй Бруйко: пасля святкавання шматлікіх Новых годаў “голых, як біч” Дзедмарозаў можна сустрэць не толькі на парозе лазні.

 

Ну вось і ўсе (ці амаль усе) нашы ўдзельнікі конкурсу. І тыя варыянты іх подпісаў, якіх рэдакцыйная “цэнзура” дапусціла да ўдзелу ў конкурсе. Не густа, праўда? Але аб гэтым – крыху пазней. А пакуль – пра пераможцаў конкурсу.

Першае месца рэдакцыйнае журы аддало Рэгіне Дрэма з варыянтам пра крэдыты.

На другім Сяргей Шэйн з допісам пра заезджых гасцей.

На трэцім Галіна Тумкевіч, якая разрэкламавала таксі і Марыя Бруйко пра няўдалага дзеда Мароза.

А цяпер аб будучыні нашага аднаго з доўгажыхароў газетных старонак – конкурсу “Што б гэта значыла?” Сталі мы заўважаць, што не карыстаецца ён ранейшай папулярнасцю ў чытачоў: чытаць яго любяць, а вось дасылаюць свае подпісы да здымкаў адзінкі, як правіла, нашы пастаянныя ўдзельнікі. І варыянтаў стала не так шмат, і разнастайнасцю яны не вылучаюцца. Мы, вядома, вельмі ўдзячны нашым пастаянным удзельнікам за вернасць і адданасць газеце – але, пагадзіцеся, для таго, каб конкурс жыў, патрэбна канкурэнцыя.

Словам, рэдакцыя вырашыла прыпыніць наш традыцыйны конкурс “Што б гэта значыла?” Як надоўга – пакажа час. А яшчэ меркаванні з гэтай нагоды нашых чытачоў.

Тым жа, каго гэтая вестка засмуціла, нагадваем: рэдакцыя пастаянна праводзіць якія-небудзь конкурсы – сачыце за газетай і  сайтам, удзельнічайце і перамагайце!

Заставайцеся з намі – і будзем сябраваць і надалей!

Старшыня рэдакцыйнага журы

Ніна Рыбік
Текст: Главный администратор