Сегодня отмечается День строителя
09:07 / 13.08.2017
Астравец – горад старажытны і малады: у гэтым статусе ён пражыў яшчэ толькі пяць гадоў. Нават па чалавечых параметрах – дзіцячая лічба.
А што трэба маладому гораду? Усё! І адна з найбольш вострых патрэб – дзіцячы садок. Пажадана – не адзін.
За апошнія некалькі гадоў колькасць дашкольных устаноў у горадзе павялічылася – з трох да пяці. У наступным годзе жыхароў горада чакае яшчэ адзін падарунак – шосты дзіцячы садок.
А пакуль што на месцы будучага адпачынку і выхавання дзяцей працуюць будаўнікі «Гроднапрамбуд-Атама».
На фота: брыгадзір комплекснай брыгады Іван Варпаховіч і мантажнік будаўнічых канструкцый Павел Гурын сочаць за тым, каб вытрымліваліся ўсе нормы і правілы будаўніча-мантажных работ.
Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.