Дырэкцыя АЭС пераехала ў Астравец

12:56 / 16.03.2010

Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якая да нядаўняга часу знаходзілася ў Мінску, а ў Астраўцы была прадстаўлена толькі невялікай часткай сваіх супрацоўнікаў, у поўным складзе пераехала ў наш гарадскі пасёлак.


З мінулага панядзелка ўстанова мае ў Астраўцы не толькі юрыдычную, а і фактычную прапіску. Новы офіс дырэкцыі размясціўся на першым паверсе адразу трох пад'ездаў нядаўна здадзенага ў эксплуатацыю жылога дома ў мікрараёне Валадарскага.


Пераезд атамшчыкаў у раён будаўніцтва АЭС дазволіць аператыўна, на месцы, а значыць больш эфектыўна і вынікова вырашаць вытворчыя пытанні ўзвядзення першай беларускай атамнай электрастанцыі.


Эдуард СВІРЫД.