Інтэлектуальныя баі: другі раунд адбудзецца 20 лютага

14:55 / 18.02.2012

Пасля снежня і студзеня, якія былі насычаны інтэлектуальнымі спаборніцтвамі, час да другога тура раённага чэмпіянату цягнуўся вельмі доўга. Нам здавалася, што такое адчуванне толькі ў супрацоўнікаў рэдакцыі, ды аказваецца, не: інтэлектуалы з іншых каманд тэлефануюць, сустракаюць на вуліцы і цікавяцца: калі ж наступная сустрэча?


Нагадаем: адбудзецца яна па раскладу. Гэта значыць, у наступны панядзелак, 20 лютага. Месца і час сустрэчы ранейшыя – Дом культуры “Галактыка”, 17.30. Да ранейшых каманд могуць далучыцца і навічкі: пры існуючых сёння правілах гульні ў кожнага ёсць шансы на перамогу. А задавальненне ад працэсу гарантавана ўсім удзельнікаў.
Так што – да панядзелка! Сустрэнемся на інтэлектуальным рынгу!