Інтэлектуальныя пошукі “астранаўтаў”

08:17 / 19.01.2012

У снежні гімназічная каманда “Astron” удзельнічала ў інтэлектуальных гульнях на прыз “Стальнога пацука”, якія праходзілі ў Ваўкавыску.


Школьнікі ўдзельнічалі ў некалькіх інтэлектуальных гульнях – “Свая гульня”, “Што? Дзе? Калі?”, “Тройка”, “Зноў двойка”.
Найлепшых вынікаў дасягнула каманда “Astron” у “Двойцы”: у гэтай гульні ўдзельнічалі Канстанцін Лябецкі і Кірыл Санюкевіч. Рабяты паказалі высокі інтэлектуальны ўзровень і сталі лепшымі з 28 каманд, што гулялі ў Ваўкавыску.
У цэлым жа каманда гімназістаў у складзе Канстанціна Лябецкага, Кірыла Санюкевіча, Максіма Марцулевіча, Маргарыты Кандратовіч, Аксаны Аўгуль і Юлі Буйко, якую ўжо не першы год трэніруе Галіна Віктараўна Внуковіч, заняла пятае агульнакаманднае месца.
А ў мінулыя выхадныя гімназісты ўдзельнічалі ў 7 адкрытым чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях на Кубак горада Ашмяны.
На гэты раз у Ашмяны прыехала вялікая колькасць каманд не толькі з Гродзенскай вобласці, але і з Салігорска Мінскай вобласці.
У “Сваёй гульні” гімназісты сталі пятымі, а ў “Што? Дзе? Калі?” занялі дзявятае месца. У цэлым жа па выніках гульні на гэты раз гімназічны “Astron” стаў сёмым.


Алена ЯРАШЭВІЧ.