У Ашмяны – на чэмпіянат!

14:52 / 06.01.2012

Некалькі гадоў запар рэдакцыя газеты “Ашмянскі веснік” пры падтрымцы Ашмянскага райвыканкама і Беларускай лігі інтэлектуальных каманд праводзіць чэмпіянаты па інтэлектуальных гульнях.


Вось і сёлета 14 студзеня ў горадзе Ашмяны адбудзецца сёмы адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях на кубак горада Ашмяны. Пройдзе ён у памяшканні УА “Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж” па адрасе: г. Ашмяны, вул. Чкалава, 13. Пачнецца ў 11 гадзін.
Папярэднія заяўкі прымаюцца да 10 студзеня па тэлефонах: 8-01593-45-4-65 (раб.), 693-41-80 (маб. Vel.) (каардынатар – Ларыса Каханоўская).
Запрашаем знатакоў Астравеччыны прыняць удзел у інтэлектуальным турніры.