Трэці тур раённага чэмпіянату інтэлектуалаў пройдзе 21 сакавіка

15:57 / 18.03.2011

Нагадваем аматарам інтэлектуальных гульняў: трэці тур раённага чэмпіянату адбудзецца, як звычайна, у трэці панядзелак месяца. Гэта значыць — паслязаўтра, 21 сакавіка.


Час і месца сустрэчы ранейшыя: раённы Дом культуры “Галактыка”, 17.30. Спадзяемся, што на спаборніцтвы з’явяцца ўсе каманды, што ўжо распачалі чэмпіянат. Калі хоча далучыцца нехта яшчэ – калі ласка. Сітуацыя ў турнірнай табліцы раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях на сённяшні дзень такая, што на перамогу можа спадзявацца кожная каманда.
ТАК ШТО, ІНТЭЛЕКТУАЛЫ, — НА СТАРТ!