Удзельнічайце ў калядным турніры "Што? Дзе? Калі?" на прызы "Астравецкай праўды"

14:51 / 23.12.2010
10674

Шаноўныя знатакі, вы не засумавалі без інтэлектуальных спаборніцтваў? Спадзяемся, што гэтак жа, як і мы.


Ну то збірайцеся на традыцыйны калядны турнір па інтэлектуальных гульнях. На ім па традыцыі будуць разыгрывацца прызы “Астравецкай праўды”: тры “яблыкі азарэння” – чырвонае, жоўтае і зялёнае — якія атрымаюць лепшыя каманды па выніках усіх гульняў, і кубак раённага выканаўчага камітэта, які атрымае лепшая астравецкая каманда знатакоў.
Пераможцы і прызёры ў кожнай гульні, як і турніру ў цэлым, атрымаюць дыпломы.
Да ўдзелу ў турніры дапускаюцца дарослыя каманды. Плануецца правесці тры гульні, галоўнай з якіх, як звычайна, стане “Што? Дзе? Калі?”



Адбудзецца турнір у  аўторак, 28 снежня, у кінаканцэртнай зале “Астравец”. Пачатак – у 17 гадзін, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца з 16 гадзін.

Папярэднюю заяўку на ўдзел у турніры можна падаць, патэлефанаваўшы па нумарах 2-11-09, 2-14-09 ці 328-75-99. Калі не паспееце гэта зрабіць, то зарэгістравацца можна будзе і непасрэдна перад турнірам.
Чакаем вас на турніры, мазгакруты!

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений