Гісторыя газетным радком

10:41 / 08.02.2021
470

Першы нумар «Астравецкай праўды» – на той час «Большэвіцкі арганізатар» – выйшаў 29 мая 1941 года. З таго часу – з перапынкам на гады Вялікай Айчыннай вайны і падчас расфарміравання Астравецкага раёна ў 1962-1965 гады – газета ўвесь час была побач з чытачамі, расказвала навіны, дапамагала вырашаць праблемы, віншавала са святамі і спачувала ў бядзе.

Прапануем зазір­нуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады. Читать далее

11:08 / 20.12.2020
645

– чым жыла Астравеччына ў 1949 годзе. Читать далее

17:31 / 13.12.2020
691

Матэрыялы праекта «Гісторыя газетным радком» не выходзілі больш чым паўгода. Гэтаму ёсць дзве прычыны. Читать далее

08:19 / 29.05.2020
642

У праекце «Гісторыя газетным радком» мы спрабуем, гартаючы пасляваенныя падшыўкі раённай газеты, расказаць пра падзеі, што адбываліся на Астравеччыне, узгадаць людзей, якія жылі і працавалі ў той час; чытаючы сціслыя радкі на пажоўклых старонках, а часам – і схаванае паміж імі, убачыць і прааналізаваць жыццё нашых бацькоў, дзядоў, прадзедаў.

І разам з тым па крупінках аднаўляем гісторыю раённай газеты. Бо журналісты, як той шавец без ботаў, занатоўваючы на старонках газеты больш ці менш значныя падзеі, лічылі залішнім ці нясціплым пакінуць наступным пакаленням сведчанні сваёй працы і жыцця. І хоць з моманту першага выхаду «раёнкі» мінула не так шмат часу, у яе гісторыі нямала «белых плям», якія мы цяпер імкнёмся запоўніць. Немагчыма ў невялікім аглядзе расказаць пра амаль 80-гадовую гісторыю газеты – паспрабуем успомніць хоць бы некаторыя даты, падзеі, імёны. Читать далее

16:13 / 18.04.2020
1005

О чем еще писала Островецкая районная газета «Сталинская правда» в 1948 году. Читать далее

15:16 / 03.02.2020
1785

Да нядаўняга часу, калі размова заходзіла пра гісторыю «Астравецкай праўды», мы, нібы мантру, паўтаралі, што першы нумар астравецкай раённай газеты, якая тады называлася «Бальшавіцкі арганізатар», быў надрукаваны 29 мая 1941 года. Да вайны выйшла сем нумароў за подпісам адказнага рэдактара С. Е. Грышчанкі. Іх адшукаў наш зямляк прафесар Адам Мальдзіс, працуючы ў Маскве ў Ленінскай бібліятэцы, і даслаў нам каштоўныя звесткі. Ніводзін з нумароў «Бальшавіцкага арганізатара» не захаваўся не толькі ў рэдакцыйным архіве, але і ў Нацыянальнай бібліятэцы, дзе, па тэорыі, павінна быць усё, што выходзіла ў той час.

Гэта ўсё, што мы ведалі пра першыя старонкі гісторыі «Астравецкай праўды». І надзеі, што некалі не тое што атрымаем, а хоць бы ўбачым на свае вочы перадваенную «раёнку», практычна не было.

Але ў чарговы раз давялося пераканацца, што цуды здараюцца. Зусім нечакана, дзякуючы дапамозе, здавалася б, чужых і незацікаўленых нашай гісторыяй людзей, найперш – жыхара Мінска Уладзіміра Захаранкі, і «сямі поціскам рук», якія ён запусціў (аказваецца, гэта працуе не толькі ў кіно!), копіі першых сямі нумароў зараз ёсць у нашым архіве! І мы можам прааналізаваць, пра што пісала газета ў перадваенны час і ўскосна – чым жыў у 1941 годзе, на парозе Вялікай Айчыннай вайны, новаўтвораны Астравецкі раён Вілейскай вобласці БССР. Читать далее

15:18 / 02.02.2020
2144

Заўсёды зайздросціла калегам з іншых раёнаў, у якіх архівы газет захаваліся з першага выпуску, нават ваенныя. Гэта ж такі пласт гісторыі! І не толькі раёна, але і рэдакцый: гартаючы пажоўклыя старонкі, можна шмат даведацца пра падзеі, якія адбываліся, і людзей, што жылі ў той час і выпускалі газету, – асабліва калі чытаць не толькі надрукаваныя радкі, але і тое, што схавалася паміж імі. Читать далее

10:09 / 01.02.2020
3146

У артыкуле «Прывітанне  з 45-га», надрукаваным у «Астравецкай праўдзе» 28 ліпеня, мы, прааналізаваўшы першыя пасляваенныя выпускі «Сталінскай праўды», паабяцалі расказаць, пра якія мясцовыя навіны і падзеі пісала газета. Паспрабуем разам падыхаць паветрам тых часоў і, чытаючы не толькі газетныя радкі, але і тое, што схавана паміж імі, адчуць, чым жыў раён 75 гадоў таму. Читать далее

12:24 / 11.12.2019
1902

…Асцярожна гартаю пажоўклыя ад часу, крохкія ўжо старонкі «Сталінскай праўды» – і разумею сутнасць не намі сказаных слоў: напісанае – застаецца. Так, тая газета – дзве старонкі (не аркушы!) фармату А4, запоўненыя пераважна паведамленнямі БелТА і ТАСС, – мала нагадвае сённяшнюю. Тым не менш, і ў кароткіх мясцовых заметках, што прарываюцца на старонкі газеты, можна знайсці, «прадраўшыся» праз абавязковыя ў той час «ідучы насустрач», «выконваючы рашэнні» і «дзякуй таварышу Сталіну», звесткі пра тое, як і чым жылі жыхары раёна ў пасляваенныя гады, і зрабіць пэўныя высновы.

Пра што пісала «Сталінская праўда» ў 1946 годзе – чытайце кароткі агляд. Читать далее

09:27 / 16.08.2019
1447

Гісторыя раёна, занатаваная ў публікацыях газеты «Сталінская праўда» ў 1947 годзе. Читать далее