2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

08:09 / 02.04.2012

Гэта знамянальная дата – пацвярджэнне згуртаванасці двух братэрскіх народаў, імкнення да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння, у аснове якога – шматвекавыя традыцыі сяброўства, цесныя культурныя і духоўныя сувязі.
У рамках Саюзнай дзяржавы паспяхова ажыццяўляюцца дзясяткі сумесных вытворчых, навукова-тэхнічных, сацыяльных, абаронных і іншых праграм. Створаны істотны зачын для рэалізацыі грандыёзных праектаў у ядзернай энергетыцы і асваенні космасу.
Астравецкі раён мае пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх адносінаў з раёнам Пакроўскае-Стрэшнева горада Масквы. На долю Расіі прыходзіцца 15,6 працэнта знешнегандлёвага абароту раёна, экспарт тавараў вырас у 2,6 разы.
Няхай гэтае свята будзе сімвалам сяброўства і духоўнай роднасці, дабрабыту многіх пакаленняў беларусаў і расіян.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і аптымізму.


А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта,
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.