Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага раёна змяніўся кіраўнік

10:53 / 26.03.2012

Упраўленне ўзначаліў Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі.


А.У. Янчэўскі нарадзіўся ў 1980 годзе ў Астраўцы. Закончыў Астравецкую сярэднюю школу №1. У 1997 годзе паступіў у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт на факультэт “аграномія”.


Працоўную дзейнасць пачаў з пасады галоўнага агранома СВК імя Гашкевіча. У лістападзе 2004-га ўзначаліў СВК “Полацкі Тракт”, пасля аб’яднання гаспадаркі з СВК “Варняны” ў 2007-2008 гг. працаваў намеснікам старшыні. З сакавіка 2008 быў выбраны старшынёй СВК “Гервяты”, а з 20 сакавіка бягучага года ўзначаліў сельскагаспадарчую галіну Астравеччыны.


На новым месцы працы пажадаем Андрэю Уладзіслававічу добрага здароўя, поспехаў, цікавых творчых ідэй і нестандартных шляхоў іх вырашэння.


Францішка КРАСКО.