15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

08:00 / 15.03.2012

Паважаныя жыхары Астравецкага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!


Канстытуцыя з’яўляецца ядром прававой сістэмы Беларусі. Яна забяспечвае стабільнае і зладжанае функцыянаванне ўсіх галін і звёнаў дзяржаўнай улады, устойлівае развіццё грамадзянскага грамадства, замацоўвае ў грамадскім усведамленні ідэалы свабоды, роўнасці і справядлівасці.
Асноўны Закон нашай дзяржавы стварае неабходныя ўмовы для ўдасканалення асобы, рэалізацыі жыццёвага патэнцыялу кожнага грамадзяніна нашай краіны.
Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас днём гонару за сваю Айчыну.
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, працоўных поспехаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.


А.Д. Кавалька, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. Барташэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў.