15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі

14:50 / 15.03.2011
Паважаныя жыхары Астравеччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя – аснова прававой сістэмы дзяржавы. Гэта галоўны дакумент, які забяспечвае стабільнае і зладжанае функцыянаванне ўсіх галін улады, устойлівае развіццё грамадскай супольнасці.
Асноўны Закон стварае неабходныя ўмовы для ўдасканалення асобы, рэалізацыі магчымасцей кожнага грамадзяніна нашай краіны. Разам з гарантыяй правоў і свабод Канстытуцыя ўскладвае на грамадзян абавязак захоўваць законы, паважаць нацыянальныя традыцыі, годнасць, свабоды, законныя інтарэсы іншых людзей.
Няхай гэтае свята надае нам упэўненасць у заўтрашнім дні, у дасягненні пастаўленых мэт, над якімі штодзённа працуюць жыхары Астравецкага раёна.
Жадаем усім жыхарам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і ўдачы ў жыцці, новых працоўных дасягненняў у імя нашай радзімы.


А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.