Эксперымент па навядзенні парадку на зямлі пачнецца ў Рытанскім сельсавеце

09:46 / 16.01.2018
Рыгора Часлававіча Цэйку, старшыню Рытанскага сельвыканкама,  мы сустрэлі ў дарозе – клопатаў у яго хоць адбаўляй: навядзенне парадку на зямлі, сустрэчы з вяскоўцамі, дапамога адзінокім і састарэлым, перадвыбарчая кампанія... 
Увага і клопат патрэбны ўсім. Ды толькі зрабіць так, каб усе і ўсім былі задаволены, складана. Як з такой задачай спраўляецца сельвыканкам, мы пацікавіліся ў Рыгора Часлававіча Цэйкі.
IMG_7057.jpg

– Добра, калі прадстаўнікі ўлады і насельніцтва гавораць на адной мове –  тады і праблемы выра­шаюцца хутчэй. Канешне, трэба  і самім  быць у курсе ўсіх падзей – і па меры магчымасцей дапамагаць людзям у іх справах.

У мінулым годзе мы шмат увагі ўдзялялі навядзенню парадку на зямлі: знеслі 10 дамоў і фундаментаў, добраўпарадка­ва­лі тэрыторыі і перадалі землі ў сельгасзварот. Плануем доб­ра­ўпарадкаваць яшчэ чатыры такія ўчасткі. 

Шмат увагі ўдзялілі добра­ўпарадкаванню тэрыторыі ў вёсцы Паляны. Тут на плошчы амаль у 8 гектараў быў  стары сад. Зрэзалі дрэвы, выкарчавалі пні, прыбралі старыя фундаменты,  зрабілі планіроўку, а  вызваленыя землі перадалі ў саўгас «Падольскі». Такія ж работы былі праведзены ў вёсцы Некрашуны.

Займаліся і аварыйнымі  дрэвамі: прыбралі іх у Кяме­лішках, на мясцовых могілках, а таксама  у  вёсцы Літвяны.
Працавалі з несанкцыя­на­ва­нымі звалкамі. Даўно заўважыў: як толькі хтосьці выкіне смецце – праз  некалькі дзён на гэтым месцы ўтвараецца  куча смецця. Сёлета такія звалкі  прыбралі ва ўсіх нашых  аграгарадках, а таксама ў Белай Вадзе.

На парадку дня – пытанні па  добраўпарадкаванні дарог: пад­сыпалі пад’езд да вёскі Сці­піны, па хадатайніцтву сельвыканкама заасфальтавана дарога да аграгарадка Падольцы і вёскі Паляны, добра­ўпарадкаваны пад’езд да Кямелішкаўскай ам­булаторыі.

Падольцы.jpg

Дзяцей і іх бацькоў больш за ўсё ўзрадавалі дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, якія мы ўстанавілі ў Рытані і Падольцах, хацелася б мець такую ж і ў  Кямелішках. 

Планаў па добраўпарадкаванні шмат. Хочацца пафарбаваць агароджы ў Кямелішках і Падольцах, заасфальтаваць участак дарогі ад Нікрашун да Рытані і ад Вароны да маста праз Вілію ў бок Літвян, падсыпаць вуліцы ў аграгарадках, прафіліраваць дарожнае пакрыццё.

Самым чаканым момантам гэтага года, мяркую, стане  арга­нізацыя  на тэрыторыі наша­га сель­савета эксперыментальнага  ўчастка ЖКГ, спецыялісты якога будуць аказваць насельніцтву паслугі па вывазу смецця,  пакосу травы і іншых работах.

Навядзенне парадку на зямлі –  адна з тых  задач, вырашыць якую можна толькі разам з насельніцтвам.   І цудоўна, што людзі разумеюць важнасць сумеснай працы.

Сёння ў склад Рытанскага сельскага Савета ўваходзіць 
81 населены  пункт, у 10 з іх не зарэгістравана  ні аднаго чалавека. 


Усяго на тэрыторыі сельсавета  пражывае 2 034 жыхары, 

большасць –  у  аграгарадках  Кямелішкі, Падольцы, Рытань.






Текст:
Фото: Антон Мальшевский, Алёна Ганулич