Защитить детей от беды

12:00 / 12.01.2013
5570
2
Для даведкі:

Камісіі па справах непаўналетніх былі створаны ў студзені 1918 года і праіснавалі да 1935 года. Тады было прынята рашэнне функцыі гэтага органа ўскласці на мясцовыя органы ўлады. Аднак у 1958 годзе камісіі зноў аднавілі.
З 1961 года раённая камісія па справах непаўналетніх была створана пры Астравецкім райвыканкаме. Узначаліў яе тагачасны намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Іосіфавіч Савіч. А праз нейкі час гэтую пасаду заняў Расціслаў Арсенцьевіч Герт, які з’яўляўся старшынёй камісіі па справах непаўналетніх да 1990 года. Пазней яе ўзначальвалі Уладзімір Алегавіч Булавіцкі, Ірына Баляславаўна Шляхтун, Аляксандр Яўгеньевіч Клімчэня. Сёння старшынёй камісіі з’яўляецца намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла.
Шмат гадоў адказным сакратаром камісіі працавала Крысціна Эмільеўна Александровіч, Людміла Міхайлаўна Корвель, Валянціна Чаславаўна Карцель. І вось ужо 16 гадоў пастаянным намеснікам старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх з’яўляецца Тэрэса Мар’янаўна Драган.
Галоўнымі памочнікамі камісіі ў пытаннях абароны праў дзяцей з’яўляецца аддзел адукацыі і ўсе ўстановы адукацыі раёна – на іх кладзецца вялікая праца і адказнасць за лёс непаўналетніх грамадзян краіны. Сёння раённая камісія па справах непаўналетніх цесна ўзаемадзейнічае са структурным падраздзяленнем аддзела ўнутраных спраў – інспекцыяй па справах непаўналетніх. Доўгі час яе ўзначальвала Леанарда Браніславаўна Стэх, шмат добрых спраў змог зрабіць у пытаннях аховы праў дзяцей і прафілактыкі супрацьпраўных дзеянняў непаўналетніх Уладзімір Іванавіч Мацкевіч.
Камісіі па справах непаўналетніх створаны і пры сельвыканкамах. Лепшымі з іх лічацца камісіі Гервяцкага і Астравецкага сельскіх Саветаў.


З намеснікам начальніка камісіі па справах непаўналетніх Тэрэсай Мар’янаўнай Драган я сустракалася не раз. І кожную сустрэчу здзіўлялася яе неабыякавасці, дабрыні і чуласці ў адносінах да дзяцей і іх бацькоў. Гэтая жанчына вельмі проста знаходзіць словы пераканання, якія, мне здаецца, добратворна ўздзейнічаюць на ўсіх. Гэта інтэрв’ю з Тэрэсай Мар’янаўнай Драган якраз і прысвечана асноўным накірункам работы камісіі.


– Пра тое, што ў раёне існуе камісія па справах непаўналетніх ведаюць многія. А вось што гэта е і чым займаецца гэты орган вядома не многім.


– Камісія па справах непаўналетніх – дзяржаўны орган, які працуе на грамадскіх пачатках. У склад нашай раённай камісіі сёння ўваходзіць 12 спецыялістаў, якія займаюцца абаронай праў дзяцей і прафілактыкай правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх. Гэта спецыялісты аддзела адукацыі, сацыяльнай абароны, культуры, аховы здароўя, міліцыі, прадстаўнікі аддзела па справах моладзі, БРСМ. Адным словам – усе структуры, якія задзейнічаны ў прафілактычнай рабоце і ахове праў непаўналетніх. У склад камісіі ўваходзіць толькі адзін вызвалены спецыяліст – у нашым выпадку гэта намеснік старшыні камісіі (Т.М. Драган – аўт.), на якога і кладуцца асноўныя функцыі.


– Што асноўнае ў вашай рабоце?


– Камісія па справах непаўналетніх каардынуе дзейнасць дзяржаўных арганізацый па двух накірунках. Першы – прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў і злачынстваў і другі – ахова праў дзяцей.
Прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў – гэта вельмі шырокі і складаны пласт работы, які складаецца з некалькіх накірункаў. Па-першае, гэтп правядзенне растлумачальнай і прававой работы з дзецьмі ў школах і з дарослымі людзьмі, бацькамі ў працоўных калектывах, што ў выніку і павінна прывесці да папярэджання супрацьпраўных дзеянняў непаўналетніх.
Прафілактычная работа не можа лічыцца поўнай без арганізацыі адпачынку дзяцей – а гэта задзейнічанне іх у гурткі і секцыі, арганізацыя летняга адпачынку і працы непаўналетніх. А яшчэ, што таксама немалаважна, – вырашэнне асабістых праблем дзіцяці, каб гэтыя праблемы не падштырхнулі яго да здзяйснення супрацьпраўных паводзін.


– Вельмі часта да камісіі па справах непаўналетніх адносіны як да караючага органа. Гэта так?


– Калі дзіця зрабіла нешта супрацьпраўнае, то камісіія разглядае адміністратыўную справу ў адносінах да непаўналетняга. Але ў любым выпадку галоўным з’яўляецца – захаванне праў дзіцяці. Бывае і так, што пры разгледжанні справы больш дасканальна, справа ў адносінах да непаўналетняга прыпыняецца. І такія выпадкі ёсць і ў нашым раёне. За сёлетні год па розных прычынах было спынена 17 спраў у адносінах да непаўналетніх. Але ў той жа час, калі дзіця вінавата, то яно павінна панесці заслужанае пакаранне.
Акрамя гэтага камісія разглядае справы непаўналетніх, якія здзейнілі злачынства ці правапарушэнне, але не дасягнулі таго ўзросту, пры якім дзеці падпадаюць пад адміністратыўнае пакаранне. На камісіі мы разглядалі і справы пяцігадовых дзяцей – і тут наша асноўная задача растлумачыць ім, што яны зрабілі не правільна.
Нашы пасяджэнні носяць не столькі караючы характар, на іх прысутнічае выхаваўчы момант. Калі дзіця здзяйсняе правапарушэнне, яго запрашаюць на камісію, дзе ў адносінах да яго будуць прыняты меры пакарання. Пераадолець тое, што табе давядзецца прадстаць перад дарослымі, незнаёмымі, а часам і знаёмымі дзядзямі і цёцямі, цяжка. Як гэта не дзіўна, але 70 працэнтаў дзяцей, што здзяйсняюць злачынствы і правапарушэнні, жывуць у добрых паспяховых сем’ях, і ўжо тое, што ім трэба паўстаць перад камісіяй гучыць для іх, як пакаранне. Ім вельмі сорамна, і, як правіла, другі раз на камісію яны не трапляюць – і гэта, канешне, вельмі добра. Для бацькоў такая сітуацыя – таксама сорам, і яны пасля такога абавязкова прыкладуць намаганні, каб такіх пастыдных урокаў лёсу больш з іх дзецьмі не здарылася. І гэта добра. Шкада толькі, што яны не змаглі прадухіліць бяду раней, каб яна ўвогуле не здарылася.


– Абарона праў дзяцей - яшчэ адзін накірунак работы камісіі па справах непаўналетніх. Што асноўнае ў гэтай рабоце?


– Гэта яшчэ адзін, вельмі цяжкі і шырокі пласт работы. З абаронай праў дзяцей мы сутыкаемся праз Дэкрэт №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях” – гэта абарона дзяцей у сям’і, дзе бацькі неналежным чынам выконваюць функцыі па іх выхаванні. Часцей за ўсё прычынай гэтага з’яўляецца п’янства. На першым этапе з сем’ямі працуюць установы адукацыі – яны робяць усё магчымае, каб прымусіць бацькоў адумацца. Калі бацькі гэтага не разумеюць, то паўстае пытанне аб выратаванні дзяцей. Пытанне адабрання дзяцей з сям’і камісія павінна вырашыць на працягу трох дзён. Адабраць у маці, якая іх нарадзіла, ці пакінуць? Гэта вельмі складана! І кожны такі выбар – гэта лёс. Лёс дзіцяці і яго бацькоў.
Многім здаецца, што адабраць дзіця ў маці – гэта вельмі жорстка. Але ведаючы выпадкі, якія адбыліся ў вобласці ў мінулым годзе, калі з-за такіх вось бацькоў гінулі дзеці, мы, як правіла, становімся на бок дзіцяці і забіраем яго з сям’і. Гэта часовае пакаранне для бацькоў – дзіця забіраюць толькі на 6 месяцаў, гэта час, каля яны могуць адумацца і змяніць сваё жыццё да лепшага, памяняць п’янства на жыццё са сваімі дзеткамі.
І галоўнае для нас у такім выпадку захаваць бацькоўскую сям’ю. Пасля шасці месяцаў, калі сям’я выканала паспаўленыя ўмовы, мы вяртаем дзіця ў сям’ю. У адваротным выпадку – накіроўваем справу ў суд на пазбаўленне бацькоў бацькоўскіх правоў. І выпадкі, калі бацькі за апошнія месяцы, якія даюцца суду на разбор справы, выпраўляліся – лячыліся ад алкагольнай залежнасці, стваралі ўмовы ў доме для дзяцей – былі. І ў выніку дзеці вярталіся ў сям’ю. Толькі за мінулы год у раёне былі тры такія выпадкі. Гэта мала, але гэта ўжо невялікая перамога дабра над злом.


– А ўвогуле, дзяцей, якім патрэбна абарона ад сваіх жа бацькоў, у нас шмат? Што гаворыць статыстыка?


– За 2012 год у раёне было адабрана 21 дзіця з 13 сем’яў у 17 бацькоў.


– Гэта як?


– Гэта не памылка ў лічбах. У большасці выпадкаў, няўдалыя сем’і – гэта няпоўныя сем’і, дзе адна маці “займаецца” выхаваннем дзяцей. 42 дзіцяці маглі вярнуцца ў родныя 23 сям’і. Але вярнуліся толькі 33, і ў 16 сем’яў. Астатнія бацькі змяніць сваё жыццё не захацелі – сёння яны пазбаўлены бацькоўскіх праў. Мабыць, гэта статыфстыка прымусіць некаторых задумацца. Галоўнае, каб не было позна!


– За 16 гадоў, што вы працуеце ў камісіі па справах непаўналетніх, якое дасягненне вы лічыце галоўным у сваім прафесійным жыцці?


– Да таго, як я стала намеснікам старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх, уваходзіла ў склад гэтай камісіі, як член райкама камсамола. Але тады я да канца не ведала ўсяго аб’ёма работы камісіі па справах непаўналетніх. І толькі калі апынулася ў гэтай лодцы, зразумела, якая адказнасць за маленькіх грамадзян нашай краіны кладзецца на мае плечы.
За гэты час бывала ўсялякага. Былі моманты, калі мне хацелася ўсё кінуць і забыць. Але не змагла… Многія лічаць, што да гэтага прывыкаеш, але да гэтага нельга прывыкнуць. Боль і беды іншых людзей не пакідаюць мяне раўнадушнай.
Як і шчасце ў кожнай сям’і сваё, так і кожнае дзіця няшчаснае па-свойму. А наша галоўная задача – дапамагаць тым, каму патрэбна наша дапамога. Справамі, словам, падтрымкай. І сёння галоўнае маё дасягненне – гэта вопыт. Цяпер я гляджу на праблему не з аднаго боку, а з усіх магчымых бакоў, больш шырэй – і ў любым выпадку шукаю довады на карысць дзіцяці.


– Дзякуй вам за гутарку. І поспехаў у такой нялёгкай справе!


Алена ЯРАШЭВІЧ.

Комментарии
0
Гость
"За сёлетні год па розных прычынах было спынена 17 спраў"

Либо "леташний" (опубликовано 12 числа( учусь на своих ошибках)),либо детская преступность не лезет ни в какие рамки.
Имя Цитировать 0
0
Гость
Вы правы, уважаемый Orakul, за 2012 год.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений