Школьнікі фатаграфавалі зіму

16:39 / 11.03.2011

Напрыканцы лютага былі падведзены вынікі першага этапа раённага фотаконкурсу “Поры года”. Зразумела, што пачатак года прыпаў на зіму, таму і на прадстаўленых работах галоўным героем стала зіма ва ўсіх яе праявах – пейзажы, зімовыя забавы, гаспадар года – усяму знайшлося месца на фотаздымках школьнікаў.


127 фотаработ было  прадстаўлена на конкурс вучнямі СШ №1, гімназіі №1, Гервяцкай, Дайлідскай, Спондаўскай, Гудагайскай школ, Рытаньскага і Падольскага НПК і Астравецкага цэнтра пазашкольнай работы. Дыпломы першай ступені атрымалі вучні  Рытаньскага НПК Алег Кураш і СШ №1 Ліза Дрэма, другое месца падзялілі Марыя Юркойць з СШ №1, Ягор Хомчык і Анжаліка Трусевіч з гімназіі №1, на трэцяй прыступцы – яшчэ адна фотаработа Ягора Хомчыка, а таксама Вікторыі Алексеевец з Гервяцкай школы, Аляксандр Белячыц з Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання і здымак выхаванца Астравецкага ЦПР Артура Сенюця.
Яшчэ 13 школьнікаў – Артур Сянюць, Анжаліка Ластоўская, Марыя Рынковіч (Астравецкі ЦПР), Уладзіслаў Колтан (Гудагайская СШ), Раман Дрэма, Уладзімір Мальдзіс, Аліна Баніцэвіч, Ганна Тумашчык (СШ №1), Марыя Еўтушэнка (Варнянскі НПК), Ірына Сцефановіч (Гервяцкая СШ), Юлія Станкевіч, Анжаліка Трусевіч, Ягор Хомчык  (гімназія №1) атрымалі граматы аддзела адукацыі.
Работы пераможцаў і прызёраў конкурсу накіраваны ў Гродна. А наперадзе ў фотааматараў наступны этап – “Поры года. Вясна”.
За работу! Тым больш, што вясна  ўжо пачалася.


Алена ЯРАШЭВІЧ.