В результате ДТП в Островецком районе погиб человек

16:00 / 16.03.2016
Авария с автобусомНаезд на пешахода са смяротным вынікам адбыўся ў нядзелю каля 6.30 раніцы на 22 кіламетры аўтадарогі Варона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе.

Мясцовы жыхар, вадзіцель службовага рэйсавага аўтобуса, на дарозе да пасёлка Гудагай наехаў на пешахода, жыхара Ашмян 1964 года нараджэння, які знаходзіўся на праезджай частцы. Нягледзячы на цёмны час сутак, у які адбылося здарэнне, збіты мужчына не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. У выніку наезду ён памёр на месцы здарэння. Самае прыкрае, што побач, усяго ў 6 метрах ад праезджай часткі, знаходзіцца веласіпедная і пешаходная дарожка: чаму б, здавалася, не выбраць бяспечны шлях?
Паважаныя пешаходы, не забывайце ў цёмны час сутак абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Пры наяўнасці пешаходнай дарожкі толькі ў экстраных выпадках выходзьце на праезджую частку і ідзіце па абочыне. Гэтыя простыя правілы дапамогуць захаваць жыццё і здароўе.
! Просьба да ўсіх сведак дарожна-транспартнага здарэння і грамадзян, якім што-небудзь вядома, паведаміць аб гэтым у аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі па тэлефонах: 2-00-63, 2-33-48.

------------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.