Грузовик с пассажирами в кузове опрокинулся в Островецком районе

14:12 / 18.08.2016
VVnJQEstd3o

У выніку дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося 17 жніўня ў вёсцы Тартак, загінуў адзін чалавек.

Каля 17.00 грузавы фургон ГАЗ-53, за рулём якога знаходзіўся жыхар Смаргоні 1966 года нараджэння, вёз з працоўнай змены рабочых МПМК-165 г. Смаргонь. На ўчастку дарогі ў вёсцы Тартак вадзіцель не справіўся з кіраваннем і грузавік з’ехаў у левы кювет і перакуліўся. У выніку аварыі адзін з дванаццаці пасажыраў, якія знаходзіліся ў фургоне, загінуў на месцы здарэння.

Вадзіцель падчас дарожна-транспартнага здарэння цялесных пашкоджанняў не атрымаў, аднак пасля, калі з астатнімі рабочымі спрабаваў перакуліць машыну назад, мужчыну стала дрэнна і ён памёр. Па словах работнікаў, у яго былі праблемы з сэрцам, але канчатковая прычына смерці пакуль устанаўліваецца.

Яшчэ тры пасажыры, што ехалі ў фургоне і адзін, які знаходзіўся ў кабіне з вадзіцелем, з рознымі траўмамі дастаўлены ў Астравецкую цэнтральную раённую бальніцу.

С. Родзь, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.    


Фота з сайта gaigrodno.by