Неизвестные порезали волейбольные сетки на городском стадионе

13:18 / 26.07.2016
вандализм на стадионеНа астравецкім гарадскім стадыёне ў выхадныя дні невядомыя парэзалі сеткі на пляцоўцы для пляжнага валейбола.

Кажуць, панядзелак – дзень цяжкі, а для дырэктара Астравецкага ФСК Леаніда Даўляша ён яшчэ стаў і вельмі непрыемным:

– У панядзелак ранкам пры аб’ездзе спартыўных аб’ектаў нашага райцэнтра мы ўбачылі, што за выхадныя невядомыя знішчылі сеткі на пляцоўцы для пляжнага футбола.

Пляцоўка для пляжнага футбола і валейбола знаходзіцца на ўскрайку лесапаркавай зоны і карыстаецца папулярнасцю ў астраўчан.

Зараз я звяртаюся з просьбай да ўсіх неабыякавых грамадзян дапамагчы знайсці вандалаў. Магчыма, хто-небудзь з адпачываючых ці жыхароў бліжэйшых дамоў бачыў зламыснікаў.

вандализм на стадионе1На жаль, гарадскі стадыён не ахоўваецца. Няма каму спыніць гэтае варварства, таму з заўзятым пастаянствам некаторыя “адпачываючыя” распіваюць алкаголь, выгульваюць сабак, катаюцца па футбольным полі на аўтамабілях, б’юць ліхтары…

Некаторых асоб, якіх знайшлі з дапамогай неабыякавых грамадзян, ужо прыцягнулі да адказнасці па адпаведных артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Аднак у некаторых усё яшчэ свярбяць рукі… Можа, калі яны адлічаць буйную суму штрафу ці “памахаюць мятлой” падчас грамадскіх работ, гэты сверб “вылечыцца”?

вандализм на стадионе2

Антон Мальшэскі, фота аўтара.