За превышение служебных полномочий приходится платить

16:50 / 23.06.2016

решеткаМуж і жонка з Гродна вырашылі правярнуць незаконную аферу – зараз ім прыйдзецца за гэта адказваць перад законам.
Мужчына, які працаваў начальнікам філіяла ЭМУ-13 “Белэлектрамантаж” і яго жонка, якая была бухгалтарам у гэтай жа арганізацыі, вырашылі павялічыць сабе зарплату. Праўда, грошы яны налічылі за фактычна неадпрацаваны ў гэты перыяд час. У выніку сямейная пара нанесла арганізацыі, у якой яны працавалі, матэрыяльны ўрон на суму больш за 20 мільёнаў рублёў.
У адносінах да правапарушальнікаў раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па факту злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.