На "Котловке" задержан автомобиль на 850 миллионов

10:32 / 19.02.2013
1

Аўтамабіль “BMW X6 XDrive 50i”, які пад’ехаў у канцы студзеня на пост мытні “Катлоўка”, адразу выклікаў у супрацоўнікаў таможні падазрэнне. І як высветлілася, не здарма.

Пры аглядзе транспарту ў мытнікаў выклікалі сумненні сапраўднасць ідэнтыфікацыйнага нумара і пасведчанне аб рэгістрацыі на аўтамабіль. Машына і пасведчанне былі адпраўлены на экспертызу. Пасля яе стала вядома, што пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку Расійскай Федэрацыі на гэты аўтамабіль выдадзена не прадпрыемствам, якое выпускае транспарт такой маркі, а гэта значыць з’яўляецца падробленым і несапраўдным.
У адпаведнасці з інфармацыяй НЦБ Інтэрпола аўтамабіль “BMW X6 XDrive 50i”, 2010 года выпуску знаходзіцца ў вышуку, як украдзены.
Па гэтым факце распачаты адміністрацыйны працэс. Аўтамабіль канфіскаваны. Папярэдні яго кошт – 850 мільёнаў рублёў.

---------------------------
Ашмянская мытня.

Фота з сайта bmwblog.ro.