Пусть дорога жизни будет светлой!

11:00 / 26.10.2014
Усё сваё самастойнае жыццё Франц Саўко прысвяціў астравецкаму аўтамабільнаму парку №4. Сюды ён прыйшоў на працу пасля вучобы ў 1978 годзе. Сюды вярнуўся пасля службы ў арміі. Тут знайшоў сваю палавінку. Тут яго ведаюць як адказнага работніка і добрага сем’яніна. З аўтапаркам у яго звязаны лепшыя ўспаміны, добрыя моманты і жыццёвыя гісторыі.

За 36 гадоў “службы” Франц Вітольдавіч праехаў не адну тысячу кіламетраў і на памяць вывучыў сцежкі-дарожкі да самых далёкіх вёсачак Астравеччыны, дзе яго з нецярпеннем чакаюць пасажыры. За столькі гадоў ён “прыкіпеў” і да калектыву, і да работы, і да сяброў-вадзіцеляў і механікаў.

І сам Франц Вітольдавіч не хоча сабе лепшай долі, чым штодня ўзімку ці ўлетку ўглядвацца ў лабавое шкло і бачыць дарогу свайго жыцця…

Віншуем вас, шаноўны Франц Вітольдавіч, а таксама ўсіх аўтамабілістаў і дарожных работнікаў Астравеччыны з прафесійным святам.


---------------------------------------------------

Антон Мальшэўскі, фота аўтара.