Первые тысячники Островетчины получили подарки от профсоюза работников агропромышленного комплекса

13:00 / 10.08.2013
Усё па Кнізе Кніг: спачатку камяні збіралі, а цяпер прыйшоў час іх раскідваць. Калі перакласці гэтую сентэнцыю на мову жніва, то спачатку камбайнерам і вадзіцелям, што працуюць на перавозцы збожжа, трэба было назбіраць запаветную тысячу тон – а цяпер яны прымаюць падарункі, якія “раскідвае” прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу.






У поўнай адпаведнасці з умовамі абласнога спаборніцтва павіншаваць экіпаж камбайнераў, які першым у нашым раёне намалаціў тысячу тон збожжа, прыбыў прадстаўнік абкама прафсаюза АПК – тэхнічны інспектар па працы абкама Аляксандр Мікалаевіч Варабей уручыў экіпажу “першатысячнікаў” у складзе Тадэвуша Іванавіча Юркойця і Арцёма Бабойця (СВК “Варняны”) грашовыя прэміі і Падзячныя адрасы.
Прэміі раённага маштабу і словы падзякі за выдатную працу з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалая Канстанцінавіча Грыцкевіча прымалі і вадзіцелі: Уладзімір Карлавіч Грынцэвіч, Аляксандр Станіслававіч Кіндар, Віктар Іванавіч Садоўскі (усе – з СВК “Варняны”) і Іосіф Станіслававіч Бабіч з СВК “Гудагай”, кожны з якіх аўтамабілем МАЗ перавёз больш, як па тоне збожжа.
Так трымаць, правафланговыя!