Награда "За трудовые заслуги" от руководителя белорусского правительства

19:00 / 22.11.2012

На Варнянскім свінагадоўчым комплексе Ганна Тадэвушаўна Недалтоўская працуе аператарам на працягу больш дваццаці гадоў. І ўвесь час – у правафланговых. Прывагі, якія яна атрымлівае ў сваёй секцыі, адны з лепшых не толькі ў раёне – у вобласці.


За доблесную працу Ганна Тадэвушаўна была ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”, уручэнне якога адбывалася ў Нацыянальнай бібліятэцы. І словы падзякі падчас узнагароджвання ёй выказаў сам кіраўнік беларускага ўрада М.М. Мясніковіч.
–Прыемна, што маю працу ацанілі, – так сціпла пракаменціравала свой поспех лепшая свінарка раёна.


-------------------
Ганна ЧАКУР.