Человек и его дело

15:09 / 18.06.2010
13376
3

20 чэрвеня сваё прафесійнае свята святкуюць медыцынскія работнікі – людзі, якія вяртаюць нам здароўе і жыццё. Сёння мы знаёмім вас  з некаторымі з іх.
Уладзімір Часлававіч Мажэйка: "Прафесіянал – гэта назаўсёды"
Уладзіміру Часлававічу Мажэйку, намесніку галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы па лячэбнай рабоце, 38 гадоў, 13 з якіх ён з’яўляецца практыкуючым хірургам... Читать далее

15:52 / 28.05.2010
13010

Ля былой туберкулёзнай бальніцы ў Каменцы растуць дзве бярозкі. Стоячы між стройных беластволых прыгажунь, Валянцін Ігнатавіч Тачоны выразна адчувае, які імклівы бег часу. Здаецца, яшчэ ўчора, у першы год сваёй працы на Астравеччыне, ён разам з сябрам пасадзіў гэтыя дрэўцы. А вунь якія яны вымахалі! Не дзіва – 36 гадоў... Читать далее

14:13 / 19.05.2010
12398

Нецікавых людзей не бывае. Напэўна, таму, што кожны з нас успрымае свет пад сваім, індывідуальным вуглом погляду. І там, дзе адзін бачыць толькі парыжэлыя рэшткі мінулагодняй травы, другі ў стане разгледзець і парасткі будучых кветак, і дзелавітага мураша, які цягне на сабе ўдвая большую паклажу, і незвычайнай афарбоўкі каменьчык…
Франц Антонавіч... Читать далее

10:26 / 16.05.2010
13318

Арыфметыка сямейнага шчасця
…Аднойчы, яшчэ ў школе, дзявочая цікаўнасць прывяла Алу да варажбіта: гэтай традыцыйна жаночай справай паспяхова займаўся пажылы чалавек у Варнянах. Стары раскінуў карты, паглядзеў на дзяўчыну…
— Усё ў цябе будзе добра. Паступіш, куды хочаш, і праца будзе па душы. З хлопцамі – двое табе выпадае. Але лёс твой... Читать далее

17:09 / 13.05.2010
13769

Вайна… Яна руйнавала, калечыла, не шкадавала ні старых, ні малых… Яе балючыя, трагічныя адгалоскі чуваць сёння і не забудуцца ніколі. Сёння засталіся дзесяткі жывых сведак палаючых саракавых. І тысячы, каго няма ў жывых, але подзвіг якіх будзе жыць вечна.
Пятру Сцяпанавічу і Марыі Васільеўне Мядзельцам пашчасціла перажыць – і выжыць –... Читать далее

09:10 / 05.05.2010
13321

“…Даймае адчувальны сорам за ўсіх нас, беларусаў, якія да гэтага часу па-сапраўднаму не ацанілі такіх карыфеяў, як Адам Станкевіч, Адольф Клімовіч... Іх прозвішчы не ўбачыш у назвах вуліц, на мемарыяльных дошках, іх профілі не ператварыліся ў манументальныя помнікі пасярод гарадоў…”
Мар’ян ДУКСА.
2010 год на Астравеччыне аб’яўлены годам Казіміра Сваяка – у... Читать далее

15:20 / 20.04.2010
15844

Значная падзея ў культурным жыцці раёна адбылася на мінулым тыдні. У Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў адкрылася юбілейная выстава дзвюх мастачак, дзвюх сясцёр – Тарэсы Варановіч і Ірэны Герасім.
Яны падобныя, як могуць быць падобныя толькі двайняты: з аднолькавымі рысамі твару, паставамі, рухамі і нават усмешкамі. І галоўнае – з аднолькавым на... Читать далее

13:39 / 17.04.2010
14808
1

Яны нарадзіліся ў адзін год і адзін месяц у розных вёсках Астравеччыны. І так сталася, што хрысцілі іх хоць і ў розных касцёлах, але таксама ў адзін дзень – адразу пасля Вялікадня. А калі прыйшлі ў касцёл запісвацца на запаведзі да вяселля, ксёндз, адзначыўшы гэтыя супадзенні, сказаў: “Павінны быць шчаслівымі!”.
Так... Читать далее

13:37 / 02.04.2010
14379

Неспадзяваныя шляхі Гасподні…
З расійскім кінаакцёрам Уладзімірам Ягоравым я пазнаёмілася падчас леташняй, шаснаццатай па ліку, экспедыцыі па розных гарадах Беларусі з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга.



...Уладзімір Георгіевіч зусім непадобны на артыстаў, якіх мы прывыклі бачыць у розных шоу і чытаць пра іх у свецкіх хроніках. Няма ў ім ні... Читать далее

13:33 / 02.04.2010
14038

Побач з прыгожым помнікам з чорнага граніту, які парафіяне паставілі на магіле ксяндза Алёйзы Тамковіча, знаходзіцца шэрая каменная пліта з лаканічным надпісам: “Святой памяці ксёндз Пётр Нямыцкі, пробашч Астравецкі. 1887 – 1946 гг.”
І ўсё. Здабыць яшчэ хаця б якую інфармацыю пра гэтага святара мне не ўдалося, хаця звярталася за дапамогай... Читать далее