Работники культуры Островецкого района награждены Почётными грамотами

16:00 / 20.10.2014
Урачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў культуры, прайшоў на мінулым тыдні ў Гродзенскім аблвыканкаме. Удзел у мерапрыемстве прыняла і дэлегацыя Астравецкага раёна.

У гэты дзень у адрас работнікаў культуры гучалі віншаванні і песні. Самыя таленавітыя і старанныя былі ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі пісьмамі.

Так, Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама за добрасумленную працу і значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Гродзенскай вобласці былі адзначаны хармайстры народнага ансамбля народнай песні «Кемяліна» Сяргей Віктаравіч Дзям'янчык і народнага ансамбля народнай песні «Світанак» Наталля Валер'еўна Літвін.

----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.