"Польское эхо Островца" звучало над "Августовским каналом"

23:40 / 12.09.2012

Аўгустоўскі канал – гэта не толькі судаходны канал у Польшчы і ў Гродзенскай вобласці Беларусі, але і фестываль трох народаў (беларусаў, палякаў і літоўцаў), які штогод у жніўні праходзіць на беразе канала.


У гэты дзень сюды з’язджаюцца дзясяткі майстроў, каб здзівіць свет сваімі вырабамі. З дакладамі і прамовамі выступаюць палітыкі і этнографы. А яшчэ на “Аўгустоўскім канале” гучаць песні на беларускай, польскай і літоўскай мовах.
Хор “Польскае рэха Астраўца”, які пад кіраўніцтвам самадзейнага дырыжора Алены Такарчук дзейнічае пры раённым аддзяленні Саюза палякаў (старшыня Тарэса Мацвееўна Мароз), – пастаянны ўдзельнік Аўгустоўскага фестывалю. Сёлета астравецкія артысты падняліся на сцэну яго гала-канцэрта ўжо ў сёмы раз. І гэтак жа, як у першы, цудоўнае выступленне “Рэха…” выклікала буру апладысментаў.
І гледачы, і абласныя спецыялісты культуры адзначылі несумненны творчы рост хору, асабліва ў адпрацоўцы сцэнічных рухаў. Сёння “Польскае рэха Астраўца” можна смела назваць не толькі спяваючым, але і танцуючым калектывам. Прыйшоў час пазмагацца за званне “народнага” – такую думку выказалі спецыялісты.


----------------------
Ганна ЧАКУР.
Фота Алены ТАКАРЧУК.