Падарунак ад Астравецкай бібліятэкі

13:31 / 23.12.2011

Астравецкая цэнтральная раённая бібліятэка напрыканцы года парадавала сваіх чытачоў дзвюма добрымі навінамі.


Па-першае, у чытальнай зале бібліятэкі распачалі работу дзве выставы. Адна з іх парадуе кнігаманаў — 923 экзэмпляры новых кніг па розных галінах ведаў і, безумоўна, мастацкай літаратуры папоўнілі фонд бібліятэкі. Нашы маленькія чытачы могуць звяртацца ў дзіцячую бібліятэку, якая таксама атрымала больш за 600 маляўнічых і цікавых кніг.
Другая выстава “Непаўторны свет рукатворнага хараства”, якая працуе ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, пазнаёміць з самаробнымі рэчамі з газетнай “лазы” і саломкі. Тут прадстаўлена творчасць нашых чытачоў Інгі Шлыковіч і Вольгі Тварагаль.


Галіна ФРАНЦКЕВІЧ, фота аўтара.