Апынуцца ў казцы!

09:34 / 19.12.2011

Святочнае навагодняе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак адбудзецца ў Мінску 24 снежня. Шэсце адкрые ў сталіцы праграму святкавання Новага года і Каляд.


Арганізатары вырашылі не змяняць у гэтым годзе маршрут шэсця. Мерапрыемства пачнецца ў 12.00 з запальвання агнёў на цэнтральнай ёлцы Мінска на Кастрычніцкай плошчы. Тут жа будзе арганізавана канцэртна-забаўляльная праграма. Далей шлях казачных персанажаў пройдзе міма будынка Мінаблвыканкама, кансерваторыі і фінішуе каля Палаца спорту.
Арганізатары пакуль не раскрываюць усіх падрабязнасцей дзейства, адзначаючы, што ў гэтым годзе мінчан і гасцей сталіцы чакаюць сюрпрызы. Акрамя таго, у гэтым годзе больш масавым будзе само шэсце – чакаецца звыш 700 удзельнікаў супраць 500 у 2010 годзе.