Непростая жизнь Ивана Казакевича

11:30 / 17.01.2013

Свайго тату Яська не памятаў. Ды і як мог бы! Хлопчыку не споўнілася і гадка, калі тату забралі на вайну. У 1939-ым. У войска польскае.
Затое засталася мамка – самы галоўны чалавек на свеце. Была, праўда, яшчэ і бабуля, татава маці, але Яську да яе чамусьці не цягнула. Можа таму, што маленькім сэрцам хлопчык беспамылкова адчуваў бабуліну варожасць да мамы.

Антаніна, з дзіцём на руках застаўшыся ў хаце мужавых бацькоў, з усіх сіл старалася дагадзіць свякроўцы – раней уставала, пазней клалася спаць. Хоць і была нездаровай – пакутвала ад астмы – працавала да цемры ў вачах. Але змякчыць сэрца свякрухі гэта не дапамагала, касыя позіркі якой паступова перараслі ў адкрытую варожасць.
Супраціўленне польскага войска, як добра памятаем з гісторыі, немцы зламалі літаральна за некалькі дзён. Юзаф, бацька Яські, разам з многімі іншымі жалнежамі польскага войска трапіў у нямецкі палон. Моцнага гора, праўда, не спазнаў – нейкі бюргер забраў яго да сябе на сядзібу работнікам. Праз пэўны час бацька нават прыслаў сваю фатаграфію і ліст: “Так, маўляў, і так. Гарбачуся на немца. Не асабліва цяжка, але непрывычна – шмат

незразумелых прыстасаванняў і прылад…” І ні слова пра сына. І хоць бы скупое “сумую” маладой жонцы…
Чыталі пісьмо ўсёй сям’ёй: Антаніна, свякруха і два дзеверы – Антук і Стась.
Антука, сярэдняга брата таты, Яська пабойваўся – характарам той быў падобны да бабулі: скупы і вечна злы. А з малодшым Стасем сябраваў – гэты быў добрым і адкрытым хлопцам. Заляцаўся да дзяўчыны, у бацькоў якой быў свой сад, і кожны раз, праводзячы яе дадому, не забываў прыхапіць яблычак.
–А ну, Ясюнька, – ледзь зайшоўшы ў дом, крычаў малому, – згадай, чым мая кішэня пахне!
–Ляблікам, – шумна шморгаючы носам, шапялявіў той.
–Правільна, яблыкам. Раз адгадаў, значыць, ён твой.
Шчаслівы Яська тут жа прагна накідваўся на пачастунак. Есці хлопчык хацеў заўсёды. Сквапная бабуля трымала яду пад замком. І выпрошваць кавалачак хлеба Яську прыходзілася доўга і слёзна. Адразала тонка – луста аж свіцілася. Хлопчык засоўваў яе ў рот амаль што цалкам. Антаніне не перападала і таго – харчавалася гароднінай ды бульбай, крадком узятай з свінога цэбара.
А потым прыйшло пісьмо з Германіі, у якім Юзаф паведамляў, што дамоў не вернецца. І вось тут бабуля зусім азвярэла. “Вон з хаты! – крычала яна нявестцы і ўнуку. – Колькі на маёй шыі будзеце сядзець, нахлебнікі?” Старая, нямоглая на выгляд яна ў адзіночку выцягнула з хаты на ганак вялізны, акаваны жалезам куфар нявесткі…
Дзверы бабулінай хаты з моцным грукатам зачыніліся за іх спінамі. А іншых, у якія можна было б пастукацца і папрасіць прытулку, не было. Не існавала на цэлым свеце. Розныя думкі віравалі ў галаве Антаніны, не абышлося і без самых чорных, але за яе падол трымаўся сынок. Яе дзіця. І значыць, трэба было шукаць выйсце.
Антаніна распрадала па суседках “пасажнае” палатно, якое сама і наткала яшчэ ў дзявоцтве, услед за палатном пайшлі “нядзельныя” хустачкі, “касцельны” жакет…
Выручаных грошай не хапіла, але людзі паверылі гаротніцы (“Гэтая не падвядзе – адпрацуе летам на жніве, ды восенню на бульбянішчы”) і аддалі ёй старую, маленькую лазенку з адзіным падслепаватым акенцам. Антаніна вымыла ад сажы яе сцены, чым знайшла, падлатала перакошаныя дзверы, і ўдваіх з сынам яны “справілі наваселле” – расклалі ў жасцянай пушачцы невялічкі агонь, каб адагрэць сінія ад лістападаўскіх халадоў рукі, а потым ляглі на пухкі, духмяны сеннік і, прытуліўшыся адзін да аднаго, заснулі. Няхай сабе і пад латаным-пералатаным, затое ўпершыню пад сваім дахам.
Вельмі хутка маці з сынам заўважылі, што разам з імі ў халупцы жыве няпрошаны кватарант – голад. І зарабіць у снежні не было дзе – хіба што на малацьбе. Антаніна, вядома, наймалася, але доўга вытрымаць не магла – ад хлебнага пылу астма хапала яе за горла мёртвай хваткай.
Ад галоднай смерці іх выратаваў быстрыцкі ксёндз Лікша – калядуючы, заглянуў у іх жытло, убачыў галодныя Яськавы вочкі, ягоны блакітны тварык і прапанаваў ім адну са сваіх кароў. На зіму. На догляд. Ну, а з малачком не прападзеш! Тым больш, што адзін нідзянскі майстар зладзіў ім (зноў жа ў доўг) цяплючую, як лета, печку…

… Неяк у адзін з доўгіх зімовых вечароў, калі за акном іх утлай хацінкі завывала ад адзіноты старая дзеўка-мяцеліца, маці спыталася ў Яські:
–Сынок, а вось калі б раптам мы сталі б багатымі-багатымі… Ці каб святы Мікалай вырашыў нам дапамагчы… А ў Мікалаевым мяшку – цукерак, пернікаў! Нават яблычкі ёсць. Што б ты папрасіў у святога?
–Каб у нас была свая хатка. І свая кароўка, – адказаў хлопчык.
–Будзе… І кароўка, і хатка… Ты толькі пацярпіяшчэ трошкі, сынок, – глухім ад стрымліваемых слёз голасам паабяцала Антаніна.
І сапраўды, за вясну яна ўмудрылася зарабіць на цялушачку, з якой вырасла СВАЯ кароўка.
У той год Яська стаў дарослым – яму споўнілася шэсць гадоў. І значыць, самы час – у пастушкі. Маці ўладкавала яго на адзін з суседніх хутароў. Без аплаты – за пракорм. І яшчэ за тое, што кожную раніцу ён прыганяў на хутарскую пашу і сваю кароўку.
Канешне, Яська быў звычайным маленькім хлопчыкам, якому на досвітку так цяжка было адарваць ад мяккай падушкі сонную галоўку. Але ж і ўва сне ён памятаў: на хутары яго пакормяць! Кожную раніцу хутарская бабулька (аказваецца, не ўсе бабулі сквапныя!) частавала пастушка смачным блінком, а на падсняданак усоўвала ў ягоную торбачку лустачку кумпячка на скібцы хлеба. Смаката!!!
Раніцы, нават летнія, – час дрыжыкаў. Але саграваць босыя ножкі Яська навучыўся з першага дня: дастаткова было падпільнаваць свежую лужыну, зробленую каровай, і стаць у яе вільготную цеплыню...
Як ні цяжка жылося, але ў школу, калі прыйшоў час, маці яго сабрала: у якасці абутку набыла “кандалы” на драўлянай падэшве, пашыла новыя саматканыя порткі, партфель яму замяніла пастушкова торбачка, незапатрабаваная зімой. Вучыўся хлопчык добра. Праўда, ледзь расставаў снег, кідаў навуку – гарнуўся да працы. Каб вярнуцца ў школу толькі позняй восенню.
Налупцавала яго маці толькі аднойчы. Збег тады, не папярэдзіўшы яе, на дальні хутар і там загуляўся да прыцемкаў. Прыйшлося Яськавай дупе адказваць за тое, што не дадумала галава. А так-то ён рос кемлівым хлопчыкам – разумеў, як несалодка даводзіцца маці і стараўся, як мог яе не падводзіць.
Калгас яны сустрэлі з уздыхам палёгкі – хоць там амаль не плацілі, а зажылося лягчэй – не так галодна. Вось, да прыкладу, зімой, калі ў гаршчок зусім не было што ўкінуць, Яська становіўся на самаробныя лыжы і “прагульваўся” па сняжку ў накірунку малацілкі. Прытуліцца ў куточку, пастаіць, падзівуецца, як людзі працуюць, і неўпрыкмет у кішэньку насыпе некалькі жменек збожжа – дома мамка змеле і зварыць зацірачку. Пра “неўпрыкмет”, дык гэта хлопчык толькі так думаў – старэйшыя ўсё бачылі, але маўчалі. І таму што ведалі, у якой галечы жыве Антаніна з сынам. І таму што самі так рабілі: у кішэнях прыносілі дахаты збожжа, бульбу. Не кралі – бралі, каб не памерці з голаду. Таму што за працу ім амаль не плацілі – адзін раз на год выдавалі па няпоўным мяшку збожжа.
У дванаццаць гадоў разам з двума равеснікамі Яська стаў “працаўніком калектыўнай гаспадаркі”. Ім даверылі коней. І хлопцы, якія сёння лічыліся б бездапаможнымі дзецьмі, неўзабаве ўжо аралі, баранавалі, стараючыся не адставаць ад дарослых мужчын.
…Аддаваць пачэсны доўг новай радзіме навабранцу Івану Казакевічу, 1938 года нараджэння, адрас пражывання: вёска Нідзяны Астравецкага раёна, давялося на Поўначы – на Кольскім паўвостраве. А там паўгода дзень, паўгода – ноч. І вясёлкавыя ўзоры паўночнага ззяння. І марозы – пад пяцьдзясят…
Праз два гады (а служылі ў той час па тры гады) маці напісала, што купіла хату ў вёсцы. Сэрца перавярнула салдату гэтая навіна – недзе там у роднай старонцы яго чакае свой (!) дом. Сапраўдны! З чатырма вокнамі. З разным ганачкам. З садам навокал. А ён тут, удалечыні, “заносіць хвасты самалётам”…
Расхваляваўся Іван не на жарт. Ажно апендыцыт разгуляўся – давялося рабіць аперацыю, пасля якой яго часова перавялі на “лёгкія работы”: вартаваць дрывяныя склады часці. А загадваў гэтымі самымі складамі прабіўны мужычок. Падзяліўся з ім аднойчы Іван сваімі клопатамі, а той узяў ды напісаў самому маршалу Маліноўскаму. Так, маўляў, і так адзінокая жанчына, хворая на астму, адна выбіваецца з сіл у беларускай вёсачцы…
Заўчаснай дэмабілізацыі не здарылася, затое па загаду – жартачкі сказаць! – самаго маршала Маліноўскага радавому Казакевічу прадаставілі дзесяцідзённы водпуск.
Ох, і файным аказаўся дамок! Ладненькі, чапурысты – не глядзі, што гадамі немалады. А ў садзе яблычкі наліваюцца, падстаўляюць рахманыя бачкі пад сонечныя промні. За 10 дзён Іван паспеў і паветку новую зладзіць, і агароджу падправіць, і дроў на зіму нарыхтаваць… Столькі працы ільнула-тулілася да ягоных рук – век бы ў армію не вяртаўся!
Ледзь дачакаўся дэмабілізацыі. Ляцеў у родныя Нідзяны, як на крылах – хатка ж чакала!!!
Ну і на вячоркі цяпер можна зайсці зусім па-даросламу. Хадзіў, канешне, і да арміі – даматканыя порткі ўпіхваў у высокія халявы застаўшыхся пасля бацькі ботаў “польскі фасон”, змочваў у вадзе і старанна прыглажваў непакорныя віхры… На вячоркі такіх, як ён, пускалі, але ўсур’ёз не ставіліся – малеча, пасыльныя для дробных даручэнняў.
За тры армейскія гады Іван прыкметна падрос, памужнеў: ужо не хлопчык – малады мужчына. Прайшоўся па вёсцы ў салдацкай ладна скроенай форме – толькі фіраначкі затрапяталі ў вокнах дамоў, дзе жылі дзяўчаты…
Нявесту ён сабе выбраў з-за Віліі, з Літвян. Прыго-о-ожую. А самае галоўнае, працавітую. Іван з маці якраз хату надумалі перабудоўваць, так што дадатковыя рабочыя рукі прыйшліся ой як дарэчы. Ванда працавала ўровень з мужам: разам лес нарыхтоўвалі, удваіх дошкі габлявалі… Працаваць яна ўладкавалася даяркай на Нідзянскую ферму, а Іван, удовін (пры жывым мужы) сын, стаў брыгадзірам.
Гэты самы муж і бацька час ад часу прысылаў ім лісты, расказваў, якія дзівосы існуюць у Германіі. Падхавльваўся дабрабытам. А ім так ні разу і капейчыны не прыслаў. І да сябе не запрасіў. Затое свае фатаграфіі прыкладаў да пісьмаў рэгулярна: на матацыкле, у парку на прыгожай лаўцы ў фасоністым касцюме, на нейкім парадзе…
Іван Іосіфавіч ужо сам быў на пенсіі, калі з Германіі прыйшоў афіцыйны ліст на нямецкай мове. Не паленаваўся, знайшоў перакладчыка. Аказалася: “…гер Ёзаф Казакевіч адыйшоў да Бога. Вечны яму супакой і нашы малітвы…”
Памаліўся і сын за “гераву” душу. Вядома, калі яна ў яго была. Не засталося ў Іванавым сэрцы крыўды на бацьку. Можа, таму што ніколі яго і не ведаў? Што крыўдаваць на чужога чалавека?! Яны вунь з мамкай і адны не прапалі. Хлебанулі ліха, канешне, папоўніцы, але ж выжылі. І хатку сваю цяпер маюць, і кароўку – усё, пра што марылася Івану Іосіфавічу ў далёкім, галодным дзяцінстве.
Любіў ён і жонку, і дачку, і сына. Любіў і клапаціўся аб іх. Але самым галоўным чалавекам на свеце для яго заўсёды была маці.
Толькі з узростам, пасля таго, як сам стаў бацькам, Іван Іосіфавіч змог да канца асэнсаваць глыбіню матчынага сэрца. Магла б жа кінуць яго, вырачыся, як гэта зрабіў бацька. Уладкаваць сваё жыццё. Магла (і, як аднойчы прызналася, думала пра гэта ўсур’ёз) усе свае праблемы перакрэсліць самагубствам – сынок не пусціў. Ён жа застаўся б на свеце адзін-адзінёшанькі…
Так вось і атрымалася, што жыццё сваё Антаніна пражыла для сына. Дзякуй Богу, што ён гэта зразумеў і ацаніў годна.
Не ўсё склалася ў дарослым жыцці Івана Іосіфавіча так, як яму хацелася. Многае можна было б перапісаць набела, толькі часу ўжо не стае. Ды і сіл – таксама. Няма сёння побач з ім ні маці, ні жонкі – сышлі адна за адной у лепшы свет, дзе няма ні голаду, ні нястачы. А ён вось яшчэ корпаецца: кожную раніцу расчышчае ў панадворку занесеную снегам сцежку, зацеплівае печку, ставіць на агонь гаршок з немудрагелістай стравай…
А калі штодзённыя справы завяршаюцца і выдаецца вольная хвіліна, Іван Іосіфавіч любіць выцягнуць з прыпыленага камода стары альбом. Фатаграфію за фатаграфіяй перабіраюць ягоныя непаслухмяныя пальцы… Найбольш у альбоме бацькавых “германскіх” – на кані, на матацыкле, на адпачынку ля невядомага возера… А вось на гэтай – яны з маці. Тады яны яшчэ жылі ў бабуліным доме. Сам ён белабрысы, у кароткіх портачках, у ладных камашыках на шнурочках. І маці ў прыгожай сукенцы з белым каўнерыкам. Вось толькі яе вочы… Нібы цярпенне ўсяго свету затаілася ў светлых матчыных вачах – такіх маладых і такіх бязмерна сумных…

Ганна ЧАКУР.

Кароткая даведка:

За працоўныя поспехі Іван Іосіфавіч Казакевіч быў у свой час узнагароджаны медалямі “За працоўнае адрозненне” і “Ударнік дзявятай пяцігодкі”, Залатым медалём ВДНГ СССР, “Пачотнай граматай Вярхоўнага Савета БССР”, якую падпісаў сам Сяргей Восіпавіч Прытыцкі, тагачасны старшыня Вярхоўнага Савета, а таксама многімі іншымі граматамі раённага і абласнога ўзроўняў.

ЯСЬКА, МАМЧЫН СЫНОК

Свайго тату Яська не памятаў. Ды і як мог бы! Хлопчыку не споўнілася і гадка, калі тату забралі на вайну. У 1939-ым. У войска польскае.

Затое засталася мамка – самы галоўны чалавек на свеце. Была, праўда, яшчэ і бабуля, татава маці, але Яську да яе чамусьці не цягнула. Можа таму, што маленькім сэрцам хлопчык беспамылкова адчуваў бабуліну варожасць да мамы.

Антаніна, з дзіцём на руках застаўшыся ў хаце мужавых бацькоў, з усіх сіл старалася дагадзіць свякроўцы – раней уставала, пазней клалася спаць. Хоць і была нездаровай – пакутвала ад астмы – працавала да цемры ў вачах. Але змякчыць сэрца свякрухі гэта не дапамагала, касыя позіркі якой паступова перараслі ў адкрытую варожасць.

Супраціўленне польскага войска, як добра памятаем з гісторыі, немцы зламалі літаральна за некалькі дзён. Юзаф, бацька Яські, разам з многімі іншымі жалнежамі польскага войска трапіў у нямецкі палон. Моцнага гора, праўда, не спазнаў – нейкі бюргер забраў яго да сябе на сядзібу работнікам. Праз пэўны час бацька нават прыслаў сваю фатаграфію і ліст: “Так, маўляў, і так. Гарбачуся на немца. Не асабліва цяжка, але непрывычна – шмат незразумелых прыстасаванняў і прылад…” І ні слова пра сына. І хоць бы скупое “сумую” маладой жонцы…