Дедовы "уроки истории"

05:40 / 07.11.2012

Да гісторыі, да падзей і асоб мінуўшчыны можна адносіцца па-рознаму. Можна ганарыцца імі, а можна саромецца, можна абагаўляць, а можна – праклінаць іх і марыць: а што было б, калі б таго, што адбылося, не было ці здарылася б нешта іншае. Але ў любым выпадку іх найперш трэба ведаць…


“Дзеда, а чый гэта помнік на плошчы? А хто такі Ленін, што яму паставілі помнік?”
Напэўна, такія пытанні задае старэйшым рана ці позна кожнае дзіця, якое за ручку з мамай ці татам, з бабуляй ці дзядулем праходзіць па цэнтральнай плошчы Астраўца.
І не толькі наша гісторыя, але і наша будучыня ў многім залежыць ад таго, што яны пачуюць у адказ, што раскажуць ім пра Леніна і Кастрычніцкую рэвалюцыю не толькі настаўнікі ў школе, кнігі і падручнікі, але найперш – родныя і блізкія, як растлумачаць, што за свята адзначаецца ў краіне 7-га лістапада...
Віктар Іванавіч Ярмак імкнецца, каб яго ўнукі – першакласніца Яна і яе малодшы брацік Стас – як мага раней даведваліся пра гістарычныя падзеі ў даступным іх дзіцячаму разуменню “фармаце”. І заўсёды шанавалі сваю гісторыю.
Пазней, вядома, яны сфарміруюць уласнае меркаванне пра нашу гісторыю – як і на ўсё ў жыцці. Але  гэтыя дзедавы “ўрокі гісторыі”, несумненна, пакінуць у іх душах глыбокі след.


---------------------
Ніна АЛЯКСЕЕВА.