Православные верующие отметили престольный праздник

14:00 / 17.07.2013
3640
Вернікі астравецкага праваслаўнага прыхода ўрачыста і радасна адзначылі прастольнае свята – Дзень памяці святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. У храме адбылася Божая Літургія, якую ўзначаліў ігумен Ермаген з Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ў саслужэнні іерэяў Георгія Савіцкага і Ігара Пятроўскага і дыякана Андрэя.
Атмасфера дабрадатнай узнёсласці панавала ў царкве, адчувалася малітоўная еднасць людзей – па традыцыі  святочнае  богаслужэнне  наведалі  і  многія  астраўчане-католікі. Натхнёна  спяваў  хор у  пашыраным  складзе  –  да  яго далучыліся рэгент і пеўчыя храма свяціцеля  Мікалая  г.п.  Юрацішкі, якія прыбылі на свята паломнікамі.

Пасля Літургіі адбыўся Крыжовы ход з кароткай ліціёй на магіле першага настаяцеля астравецкага храма протаіерэя Паўла Варановіча.

А завяршальным акордам  свята стала сумесная трапеза святароў і прыхаджан як працяг старадаўняй хрысціянскай традыцыі.

___________________________


Таіса СЯМЁНАВА.

Фота Аляксандра ЮШЧУКА.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений