У астравецкім парафіяльным касцёле Космы і Даміяна адбылося свята бежмавання

15:46 / 03.06.2011

У мінулую нядзелю ў астравецкім парафіяльным касцёле Космы і Даміяна адбылося свята бежмавання, на якім прысутнічалі амаль усе ксяндзы дэканату.  Падчас  урачыстасці  ксёндз-біскуп Аляксандр Кашкевіч заахвоціў вернікаў да супольнай малітвы за тых 202 чалавек, якія ў гэты дзень атрымалі сакрамэнт канфірмацыі.


Традыцыйна бежмаванне ў нашым касцёле праводзіцца раз у два гады. Ва ўрачыстасці  могуць прымаць удзел усе вернікі ва ўзросце ад 14 гадоў, якія праходзяць адпаведную падрыхтоўку і прымаюць  святую камунію, каб з чыстым сэрцам у час бежмавання атрымаць дары Святога Духа.


Іван ПЕТРЫК, фота аўтара.