Ганаровую грамату Мітрапаліта атрымала "Астравецкая праўда"

16:02 / 18.03.2011

Чарговая ўзнагарода папоўніла скарбонку рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда”: за ўдзел у конкурсе “Беларускае праваслаўе: гісторыя і сучаснасць” калектыў нашай газеты адзначаны Ганаровай граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта.


Высокую  ўзнагароду ў блаславенне за працу ў славу Святой Праваслаўнай Царквы атрымала галоўны рэдактар “Астравецкай праўды” Н.А. Рыбік з рук Уладыкі Філарэта падчас урачыстага прыёму прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі — пераможцаў рэспубліканскага конкурсу.
Падобная ўзнагарода – другая ў калектыве рэдакцыі раённай газеты. Такую ж Ганаровую гармату мы атрымалі ў 2008 годзе. А летась мы занялі ў гэтым жа конкурсе другое месца і былі адзначаны дыпломам Міністэрства інфармацыі і грашовай прэміяй.