Вучыцца з Божай дапамогай

14:25 / 25.08.2010

З даўніх часоў існуе добры звычай усялякую важную справу асвячаць малітвай. Малебны служыліся пры закладцы падмурка новай хаты, перад выхадам ў поле, на пачатак жніва...


Навучальны год – таксама напружаная пара: сяўба разумнага, добрага, вечнага, карпатлівая праца па ўзрошчванню добрых пладоў. І ўсё гэта – у спадзеве на дабрадайную дапамогу Божую, якой мы папросім у шчырых малітвах падчас малебнаў на пачатак новага навучальнага года, якія адбудуцца ў храме Святых апосталаў Пятра і Паўла 28 і 29 жніўня гэтага года. Пачатак святочнай літургіі, пасля якой адбудзецца малебен, у 9.00. Напярэдадні вучням з праваслаўных сем’яў пажадана прыйсці да споведзі і прыняць Святое Прычасце.
Запрашаем прыхаджан прыняць удзел ва ўрачыстым малебне на пачатак навучальнага года.


Свяшчэннік Георгій САВІЦКІ, благачынны Астравецкага раёна, настаяцель храма Святых апосталаў Пятра і Паўла.